Грамадства22

Скончыліся вучэнні АДКБ на тэрыторыі Беларусі

У Беларусі завяршыліся сумесныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. У іх бралі ўдзел больш за дзве тысячы вайскоўцаў і спецпадраздзяленні, было задзейнічана каля 450 адзінак тэхнікі і ўзбраення, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Маршыруюць вайскоўцы з Таджыкістана. Фота: «Ваяр»

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што падчас вучэнняў адначасова адпрацоўваліся тры сцэнары — «Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон». Асноўная ідэя — мадэляванне сітуацыі, калі ў рэгіёне ўзнікае пагроза гібрыднай агрэсіі і войскі павінны змагацца з дыверсійнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, а таксама ўдзельнічаць у стабілізацыйных аперацыях.

Хрэнін адзначыў, што вучэнні паказалі высокі ўзровень узгодненасці паміж кантынгентамі, хоць яшчэ і ёсць куды расці. Ён падкрэсліў, што гэта вынік больш як 80 сумесных вучэнняў АДКБ за апошнія 15 гадоў.

Таксама міністр нагадаў, што асновы ўзаемадзеяння ўжо правяраліся падчас аперацыі ў Казахстане ў студзені 2022 года. Ён назваў сітуацыю каля межаў АДКБ складанай і абвінаваціў Захад у падтрыманні канфлікту ва Украіне.

Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў заявіў, што вучэнні прадэманстравалі гатоўнасць Калектыўных сіл своечасова рэагаваць на пагрозы. Ён падкрэсліў, што ўсе пастаўленыя баявыя задачы выкананы.

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка ацаніў вучэнні на «выдатна», адзначыўшы высокую якасць падрыхтоўкі і дзеянняў усіх падраздзяленняў.

Каментары2

  • І шо ўсё?
    06.09.2025
    А страху было…
  • Ёсік
    07.09.2025
    І шо ўсё?, не блытайце, гэта вучэньні АДКБ, ніхто аб іх нічога не казаў. Размова аб вучэньнях з расеяй "Захад-2025".

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

Беларускі турыст знік на Эльбрусе1

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць