Грамадства7171

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Вядомы блогер Андрэй Павук, які апошнія гады жыве ў Літве, яшчэ нядаўна падпрацоўваў дворнікам. Але цяпер вырашыў пайсці ў кіроўцы тралейбуса. Ён падзяліўся ўражаннямі ад новай прафесіі і расказаў пра заробак.

Фота тут і далей: асабісты архіў Павука

«1400 еўра на рукі»

Для Андрэя новая праца цікавая: «Жывеш разам з горадам: прачынаешся з ім і засынаеш, сацыяльна карысная паслуга, дапамагаеш людзям».

Пайсці ў кіроўцы тралейбуса падштурхнула некалькі прычын. Па-першае, неабходны стабільны заробак і сацыяльны пакет. Па-другое, Андрэй хацеў працаваць у рускамоўным асяроддзі, бо не валодае літоўскай мовай, таму праца ў тралейбусным дэпо была для яго самай камфортнай.

«Калі быў дворнікам, там менш плацілі, — 500 еўра, але не на поўную стаўку быў. Там ты адзін працуеш, ні з кім не камунікуеш, а тут хоць людзей паглядзіш, сябе пакажаш. Тут заробак 1400 еўра на рукі, раз на год даюць 600 еўра на медыцынскія паслугі. 

Як беларус-эмігрант я разумею, што трэба разлічваць толькі на сябе, не чакаць дапамогі ці грантаў. Вось трэба круціцца самому. І гэта добрая тактыка. Таму што спадзявацца на кагосьці — будзеш жабраваць», — лічыць ён.

«Навучанне бясплатнае, але трэба пасля адпрацаваць паўгода»

Маршруты ў Андрэя розныя. Тралейбус блогеру далі стары, без кандыцыянера. Але за спёку даплачваюць — колькі канкрэтна, Павук не ведае. 

«Казалі, што будуць мяняць парк, старыя «шкоды» ўтылізуюць, купяць новыя. І ўвогуле сказалі, што аўтобусы таксама з часам электрычныя стануць», — кажа ён.

У тралейбусным дэпо бывае два графікі. Разрыўны графік уключае працяглы перапынак паміж зменамі (напрыклад, працуеш некалькі гадзін ураніцы і некалькі гадзін увечары), а неперарыўны — 8 гадзін запар разам з абедам. Працоўны тыдзень звычайна пяць дзён, можна працаваць і на выходных за падвоеную стаўку.

«Вучыўся кіраваць прыкладна месяц. Плацяць вучням 800 еўра стыпендыі двума траншамі. Навучанне бясплатнае, але трэба пасля адпрацаваць паўгода.

Ёсць свая спецыфіка кіравання, канечне, але прывык хутка. Учора, напрыклад, зламаўся гідраўзмацняльнік, руль цяжка круціўся, давялося ехаць на базу, прайшоў баявое хрышчэнне. Увогуле тралейбуснікаў тут вельмі не хапае, бо праца няпростая: у аўтобусніка адна дарога, а ў тралейбусніка дзве — адна зверху, другая пад коламі».

Працуе Андрэй у дэпо яшчэ толькі тры дні. На буйных пасажыраў за гэты час не трапляў. 

«Але на тэлефон ставяць спецыяльнае прыкладанне, каб выклікаць паліцыю, калі такое будзе. Кіроўца не павінен у гэтым разбірацца, трэба сядзець у кабінцы і чакаць», — расказвае ён.

Праўда, сёння блогер рэзка затармазіў — і ў салоне ўпала пенсіянерка. Павук будзе пісаць тлумачальную.

«Калі вучыўся, то некаторыя літоўцы мяне пазнавалі»

Блогер будзе працягваць працаваць і на «Белсаце». Кажа, што няма праблемы сумяшчаць дзве нагрузкі.

«За лета названіў чыноўнікам, матэрыялы ёсць на праграмы, буду паступова рабіць, — тлумачыць Андрэй. — На «Белсаце» плацяць грошы толькі праз месяц пасля падачы фактуры, можна сядзець без грошай. А калі ты фактуру няправільна падаў, ты яе пераробліваеш і зноў чакаеш месяц. Тут жа — аванс і заробак стабільны. Я не вагаўся з рашэннем, бо іншыя варыянты былі абмежаваныя: будоўля, напрыклад, цяжкая праца». 

Калегі па працы ў Андрэя з розных краін. Ёсць эмігранты з Уганды, напрыклад. Але большасць — літоўцы, якія ведаюць рускую мову. 

«Калі вучыўся, то некаторыя літоўцы мяне пазнавалі. Там такі кантынгент, можна сказаць, саўковаватых людзей. Гэта адчуваецца, але з іншага боку гэта таксама цікава. Некаторыя вось абмяркоўвалі савецкае піва, успаміналі, якое яно было раней і якое ёсць цяпер, тыпу не такое. А хто яго ведае, якое раней было? Можа, тады з галадухі яно і здавалася смачнае».

Каментары71

  • Кралала
    04.09.2025
    Азаронак, што з тварам? Павук зарабляе у 4 разы больш чым ты + 600 еўра на соцпакет. У цябе хоць 300€ на рукі выходзіць, балезны?
  • Калега
    04.09.2025
    Должны работать трезвые водители. Но у нас таких нету, у нас все нормальные ребята
  • Отец Засандалий
    04.09.2025
    Бытие определяет сознание.

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць