Мытня італьянскага горада Кома, што ў рэгіёне Ламбардыя, затрымала грузавік пад кіраваннем беларуса з-за неадпаведнасці катэгорыі грузу, які перавозіўся, заяўленай, піша сайт «Беларусь и мир».

Як сказана ў прэс-рэлізе, фура з літоўскай рэгістрацыяй кіравалася з Францыі транзітам і ў працэсе канчатковага ўезду ў ЕС падверглася дбайнай праверцы.
Аналіз дакументаў адразу паказаў разыходжанне. Заяўлены як «іншыя вырабы з жалеза і сталі» груз па факце аказаўся тым, што павінна кваліфікавацца як адкіды.
Перавозчык пры гэтым не быў зарэгістраваны, як таго патрабуюць правілы, у адпаведным экалагічным рэестры.
Транспартны сродак і 24 тоны цынкавага попелу ў 13 кантэйнерах коштам больш за 40 тысяч еўра былі прэвентыўна арыштаваныя. У кіроўцы таксама часова забралі пасведчанне кіроўцы.
У наступныя пасля затрымання фуры дні наш суайчыннік выплаціў 6 500 еўра ў выглядзе штрафу.
Каментары
Вось так і бывае. "Вялікія прыхільнікі санкцый і барадзьбіты за ціск" займаюцца кантрабандай.
Кіроўцу выкарысталі ў сваіх мэтах. Ен навогул і ведаць не мог што ў кантэйнерах. Груз завантажылі ў кропке "А" каб даставіць ў кропку "В". Кантэйнеры канешне зачынены і з пломбамі. Далі дакументы. І кіруй.
Вось цікава а кампанія якой належыла фура засталася без штрафу?
І што гэта за кампанія каб людзі ведалі чорта з якім нельга звязвацца.