У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне
БНТУ першым сярод ВНУ пратэсціруе сістэму электроннай чаргі пры прыёме дакументаў.

У гэтую ўступную кампанію ў БНТУ ўвядуць электронную чаргу пры прыёме дакументаў у абітурыентаў. Яна будзе працаваць па тым жа прынцыпе, што і ў банках ці паліклініках, паведаміў першы прарэктар універсітэта Андрэй Сафонаў, піша sb.by.
БНТУ першым сярод ВНУ пратэсціруе сістэму электроннай чаргі пры прыёме дакументаў. Яна будзе кіраваць патокам тых, хто прыходзіць ва ўніверсітэт у парадку жывой чаргі для падачы дакументаў.
Першы прарэктар БНТУ падкрэсліў, што абітурыенты ў любой ВНУ павінны падаць арыгіналы дакументаў асабіста.
Звычайна найбольш выпускнікоў прыходзіць у першы і апошні дні прыёмнай кампаніі. І правільная арганізацыя патокаў дазволіць пазбегнуць чэргаў і нервовай атмасферы як у абітурыентаў, так і ў супрацоўнікаў універсітэта.
Па словах Андрэя Сафонава, цяпер закуплена і наладжваецца неабходнае абсталяванне. У сістэмы будзе свая спецыфіка.
У фае плануюць паставіць маніторы і сэнсарныя панэлі для атрымання талонаў, а ў вялікай актавай зале і ва ўнутраным дворыку паставяць інфармацыйныя шыльды, каб абітурыенты маглі назіраць за рухам чаргі і чакаць запрашэння ў патрэбную аўдыторыю.
Каментары