Грамадства77

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна

Аляксандр Кандратовіч — вядомы спецыяліст у галіне акрэдытацыі, які шмат гадоў адпрацаваў на дзяржаўным прадпрыемстве, а пасля стварыў свой бізнэс. Незадоўга да затрымання ён ездзіў у Еўрасаюз, але невядома, ці затрымалі яго на мяжы.

Аляксандр Кандратовіч. Фота з ягонага інстаграма

Аляксандру Кандратовічу 39 гадоў. Ён родам з Ліды, дзе ў 2006 годзе скончыў мясцовы каледж на прыборабудаўніка.

Пасля гэтага мужчына перабраўся ў Мінск і паступіў у БНТУ на прыладабудаўнічы факультэт, дзе вывучаў канструяванне і вытворчасць прыбораў. Пазней там жа ён атрымаў ступень магістра тэхнічных навук у галіне метралогіі і метралагічнага забеспячэння.

Сваю кар'еру Аляксандр пачынаў у дзяржаўным сектары. Больш за восем гадоў ён адпрацаваў у Беларускім дзяржаўным цэнтры акрэдытацыі (БДЦА). Там ён пачынаў з пасады вядучага эксперта і ў выніку даслужыўся да намесніка начальніка аддзела, займаючыся ацэнкай сістэм кіравання і ўнутранымі аўдытамі.

Згодна з адкрытымі данымі, з канца 2019 года Кандратовіч сышоў з дзяржпрадпрыемства ў прыватны сектар. У 2020‑м ён стаў кіраўніком кансалтынгавай кампаніі AKKREDO, сузаснавальнікам ТАА «КалібСІ Бел» і ўвайшоў у праўленне Асацыяцыі лабараторый «Кампетэнтнасць».

Аляксандр захапляецца прыборамі і электронікай. Таксама мужчына любіць падарожнічаць — ён з сям'ёй перыядычна ездзіў у ЕС да самага затрымання. Невядома, затрымалі яго на мяжы ці забралі з хаты.

Вядома, што яго арыштавалі пры канцы 2025 года. А нядаўна Аляксандра судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Відавочна, што крымінальны пераслед бізнэсоўца звязаны са справай Гаюна.

Кандратовічу прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • М6
    03.06.2026
    Ўсе гэтыя светлыя людзі маюць вялікае сумленне і годнасць. Гэта лепшы колер нацыі які пакутнае ад злачынстваў гаўляйтара, карнікаў і здраднікаў Беларусі, якія халуйскі і халопскі абслугоўваюць злачынны рэжым і крамлёўскі рэйх.
    Якім судом судзіце карнікі людзей, такім судом і вас будуць судзіць.
    А ўсім сенняшнім героям якія сталі на бок святла, ў вольнай Беларусі шчырая падзяка і павага ад беларускага народу. Прыраўнанне да звання Героя Беларусі. Пажыццевая пенсія і бескаштоўнае медыцынскае абслугоўванне.
    Ўсім сенняшнім карнікам, судзям, пракурорам, мянтам, кдбэшнікам і гд прыняўшых суадзел ў злачынствах супраць чалавецтва, ваенных злачынствах, замахе на генацыд беларуска народу, дзяржаўнай здрадзе - суд, прысуд, пазбаўленне волі, званняў, ўзнагарод, пенсій і выслугі, канфіскацыя маемасці, пажыццевая ганьба, а пасля няхуткага вызвалення пажыццёвае пазбаўлення права жыць сярод людзей ва ўсіх гарадах і весках, буйных месцах і мястэчках краіны.
    Гэта абавязкова адбудзецца раней ці пазней, лепш раней.
    Злачынства супраць чалавецтва не маюць тэрміну даўніны.
    Беларускі народ ніколі не забудзе і не даруе гэтыя і іншыя злачынствы.
  • Настя
    03.06.2026
    Передайце яму кніжку "Носи с собой"
  • Матолькі
    03.06.2026
    А дзе знік Антон Матолька, ці МатолькО? Раней такі базёрны быў ў твітары, пасылаў тых і іншых, а цяпер нешта заціх. У СМІ толькі чутна пра яго дзяўчыну з Расіі Насту РагаткО, якая напісала нейкую кнігу пра сябе, якую СМІ і дэмсілы рэкламавалі.

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць