Вайна66

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ

Вялізны слуп дыму падымаецца адтуль. Ён бачны і на кадрах за спінамі тых, хто прыехаў на Пецярбургскі эканамічны форум. Сілы беспілотных аперацый Украіны апублікавалі відэа: удар быў нанесены па карвеце «Бойкі», які там рамантаваўся.

Крыніца: astrapress / Telegram

У Кранштаце атакаваны Кранштацкі марскі завод, які абслугоўвае караблі і падводныя лодкі ВМФ РФ, пацвярджае расійскае выданне Astra.

Дым падымаецца над докамі Кранштацкага марскога завода ў горадзе-порце Кранштат (адміністрацыйна ўваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга).

Раней губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў заявіў пра пацярпелых у выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на аб'екты інфраструктуры ў Кранштаце, Кіраўскім і Чырванасельскім раёнах, але не ўдакладніў канкрэтныя назвы.

Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Сілы абароны краіны паразілі «ваенныя цэлі на Кранштацкай базе».

Кранштацкі марскі завод — найбуйнейшае сударамонтнае прадпрыемства Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі. З красавіка 2016 года завод уваходзіць у структуру акцыянернага таварыства «Аб'яднаная судабудаўнічая карпарацыя».

На тэрыторыі Кранштацкага марскога завода знаходзяцца 4 сухія докі. Штогод завод абслугоўвае дзясяткі караблёў і судоў забеспячэння Балтыйскага і іншых флатоў, а таксама падводныя лодкі.

Каментары6

  • Маша
    03.06.2026
    Что надо, то и горит )))))))))))
  • имя
    03.06.2026
    нельзя уже так палится... беларускамоуная ты наша

    [Зрэдагавана]
  • імерыя гэта папяровы тыгр
    03.06.2026
    не такі, як ёсць, імперскага флоту ў чорным моры няма час балтыйскага флоту прыйшоў , імерыя хана джучы гэта папяровы тыгр усё як ў 1917 і 1991 , мае інвестыцыі ва Украінскія дроны цудоўна - спрацавалі !!

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць