Спорт

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Вадзім Мароз заключыў кантракт з «Ютай».

Фота: NHl.com

Агент Дэн Мільштэйн паведаміў, што беларускі форвард Вадзім Мароз узгадніў умовы двухгадовага кантракту з камандай «Юта Мамант» Нацыянальнай хакейнай лігі. Яго кантракт будзе дзейнічаць да сезона 2027/28, піша «Беларускі хакей».

Вадзім гуляў за мінскае «Дынама» з лета 2022 года. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце КХЛ 22‑гадовы хакеіст правёў 54 матчы і набраў 29 (14+15) балаў пры паказчыку карыснасці +4. У плэй-оф на яго рахунку 8 гульняў і 2 (1+1) балы пры карыснасці +1.

На драфце НХЛ 2023 года Мароз быў абраны клубам «Арызона Каётс» (зараз — «Юта») пад агульным 88‑м нумарам.

Калі Вадзім загуляе за «Юту», а не будзе адпраўлены ў фарм-клуб, то можа стаць 22‑м беларусам у наймацнейшай хакейнай лізе свету з 1992 года.

Яго заробак у НХЛ складзе адзін мільён даляраў у год.

У красавіку кантракт з «Нэшвілам Прэдатарз» заключыў Віталь Пінчук, але не дэбютаваў — сезон у НХЛ пачынаецца ў кастрычніку. У маі гэтага года кантракт з «Ютай» заключыў Ягор Борыкаў, але, натуральна, таксама пакуль не дэбютаваў.

У сезоне 2025‑2026 у НХЛ згулялі васьмёра беларусаў:

Аляксей і Ілля Протасы («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Мікіта Талапіла («Ванкувер»), Аляксей Коласаў («Філадэльфія»), Уладзіслаў Калячонак («Далас»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»), Ілля Салаўёў («Пітсбург»). 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць