Свет33

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагае. Той паспяшыў абвясціць аб перамозе, хоць пакуль падлічана 20% галасоў

Ён адзначыў, што «Грамадзянская дамова» аднаасобна сфармуе ўрад.

Нікол Пашынян правёў прэс-канферэнцыю пасля выбараў. Фота: AP Photo/Anthony Pizzoferrato

Прэм'ер-міністр і лідар партыі «Грамадзянская дамова» Нікол Пашынян паспяшыў заявіць пра перамогу сваёй партыі, хоць Цэнтральная выбарчая камісія яшчэ не паспела апрацаваць і 20 працэнтаў бюлетэняў.

Нікол Пашынян таксама адзначыў, што «Грамадзянская дамова» аднаасобна сфармуе ўрад.

«Выказваю ўдзячнасць усім грамадзянам Рэспублікі Арменія, якія найперш прынялі ўдзел у выбарах і прагаласавалі паводле сваёй свабоднай волі. І хачу падкрэсліць, што ў параўнанні з 2021 годам «Грамадзянская дамова» атрымала галасы большай колькасці грамадзян Рэспублікі Арменія, вотум даверу большай колькасці грамадзян. Гэта ўскладае на нас вялікую адказнасць і азначае, што грамадзянін Рэспублікі Арменія застаўся гаспадаром сваёй дзяржавы, гаспадаром незалежнасці, гаспадаром будучыні, гаспадаром міру», — цытуе Пашыняна news.am.

Раней па выніках апрацоўкі 145 тысяч бюлетэняў з 420 участкаў партыя «Грамадзянская дамова» мела 55%. У «Моцнай Арменіі» прарасійскага мільярдэра Самвела Карапецяна — 22%.

Каментары3

  • Неяк так
    08.06.2026
    У армян ёсць выбары.
    А ў нас - дурыбары.
  • Праўда
    08.06.2026
    Так і павінна быць, калі галасуе нацыя, а не бязглузды рускамірны натоўп.
  • Праўда
    08.06.2026
    Неяк так, не паўтарайце рускамірнай лухты. Калі выбары сапраўды нацыі патрэбныя, яна іх бярэ і забяспечвае.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць