Усяго патроху66

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Некалі падхапіць кляшча можна было толькі ў лесе ці полі, а цяпер гэта магчыма і ў гарадскім двары. Чаму іх стала так шмат? Задалі гэтае і іншыя пытанні пра зненавідных казюрак эколагу Ірыне Герэра Менгана.

Сацсеткі поўняцца скаргамі на кляшчоў. Беларусы ўспамінаюць, як у дзяцінстве і не ведалі, што гэта такое, хаця бавілі час у лясах і палях, а цяпер і ў гарадах не бачаць паратунку.

Ірына адзначае, што кляшчоў цяпер насамрэч болей, чым раней. Суразмоўца бачыць у гэтага тры прычыны, і першая з іх — змена клімату ў цяплейшы бок:

«Клімат у Беларусі памякчэў, і ад гэтага пашырылася актыўнасць кляшчоў. Калі раней можна было казаць пра сезоннасць кляшчоў, то цяпер яе няма, яны актыўныя амаль заўжды. 

Нават добрая зіма ў нас цяпер не заўсёды ёсць, а нам трэба стабільныя маразы, каб спыніць жыццядзейнасць кляшчоў. Зімой яны павінны ўпадаць у спячку ў лісці або скошанай траве, але ж зімы ў Беларусі цяпер часта мяккія».

З пацяпленнем падоўжыўся жыццёвы цыкл кляшчоў, адпаведна, да халадоў іх паспявае з’явіцца больш, чым раней. Пагаршае сітуацыю тое, што не спыняецца рост гарадоў і паселішчаў ля іх. Шмат смецця і ежы, цёплыя схованкі, мякчэйшы клімат і менш драпежнікаў — рост гарадоў нясе з сабой вельмі камфортныя ўмовы для грызуноў, і іх колькасць расце. А кляшчам тое і трэба, бо грызуны для іх — і транспарт, і крыніца ежы.

Акрамя таго, раней была распаўсюджаная практыка апрацоўваць палі хімікатамі з самалётаў, каб змагацца са шкоднікамі. Гэта закранала і кляшчоў. Апошнім часам у мэтах барацьбы за экалогію так больш не робяць, і праз гэта ўмовы для кляшчоў палепшыліся.

Таму трэба адвыкаць ад ідэі, нібыта кляшчы жывуць толькі ў лясах і палях. Цяпер кляшча можна напаткаць у гарадскім двары ці парку.

Прышчапляцца ад кляшчавога энцэфаліту, лічыць экалагіня, трэба шмат каму. Гэтая прышчэпка не аднакампанентная: спачатку з розніцай у некалькі месяцаў робяць дзве дозы вакцыны і праз 9‑12 месяцаў дадаюць яшчэ адну. Але ж атрымаць вакцыну лепш восенню ці зімой, каб імунітэт паспеў сфармавацца.

Некаторыя беларусы могуць атрымаць такія вакцыны бясплатна — іх мусяць зрабіць тым, хто працуе ў зонах рызыкі, збольшага гэта датычыць лясоў. Але Ірына называе катэгорыю людзей, каму варта зрабіць платную прышчэпку:

«Гэта актуальна, калі вы аматар паходаў або, напрыклад, часта ходзіце ў лясы. Але я б параіла нашым уладам пашыраць спіс людзей, якім трэба рабіць тыя абавязковыя прышчэпкі. Такіх людзей трэба вакцынаваць бясплатна, але калі іх павелічэнне перагрузіць бюджэт, варта хаця б зрабіць тыя прышчэпкі максімальна даступнымі для ўсіх».

Кляшчы разносяць не толькі вірус энцэфаліту, але і хваробу Лайма.

«Ёсць такі міф — маўляў, у мяне ёсць тры дні, каб пачаць лячэнне, але чакаць не трэба, варта проста прымаць лекі. І калі цябе ўкусіў клешч, няма сэнсу цягнуць яго ў лабараторыю на праверку, лепей проста ў першыя дні прыняць патрэбны антыбіётык. Выключэнне — цяжарныя жанчыны і дзеці», — тлумачыць Ірына.

Як атакуюць кляшчы? Ёсць міф, нібыта яны могуць самі наскокваць на чалавека. Ірына кажа, што ўсё адбываецца па-іншаму — кляшчы сядзяць у высокай траве, 1 — 1,5 метра, выстаўляюць лапкі і чапляюцца за поўсць ці адзенне сваёй ахвяры. Часам іх блытаюць з ласінай вошшу — во тое насякомае сапраўды можа пераследаваць здабычу.

Кляшчоў датычыць нашумелае пастанаўленне Савета міністраў №267, згодна з якім беларусы мусяць скошваць газон на прыватных зямельных надзелах, калі ён дасягае вышыні 20 см. Ірына тлумачыць, што кляшчы баяцца сонца і сухасці, таму для іх кароткая трава — сапраўды праблема. Але ж гэта шкодзіць і шматлікім іншым дробным жывёлам.

Кляшчы схільныя пераходзіць з дзікіх тэрыторый на гаспадарчыя надзелы. І калі ў чалавека ёсць участак каля лесу, то касіць яго абавязкова.

Найбольш карысці, лічыць Ірына, было б ад барацьбы з грызунамі — бо гэта і транспарт, і корм для кляшчоў. Цяпер заходнія краіны, каб кантраляваць колькасць грызуноў, раскідваюць ім кантрацэпцыю.

«Яна выглядае як прывабная для грызуноў ежа. Гэта вельмі гуманны і эфектыўны метад, за сезон яго выкарыстання папуляцыі могуць скарачацца на 60-80%».

Вернемся да кляшчоў. Ірына дзеліцца лайфхакам для сітуацый, калі вы прыйшлі, напрыклад, з лесу ці са шпацыру з сабакам і хочаце хутка праверыць, ці не падчапілі недзе кляшча. Можна проста правесці па адзенні і абутку клейкім валікам для чысткі адзення. Таксама экспертка раіць выкарыстоўваць рэпеленты, якія адпужваюць кляшчоў пахам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • давай падрабязнасці
    03.06.2026
    Лепшы рэпелент і неатрутны, чакаем рэцэптаў
  • Лепшы рэпелент і неатрутны
    03.06.2026
    давай падрабязнасці,

    Усё проста - наношу - "без фанатызма" па кроплі вышэй шкарпэтак, яшчэ каля кроплі на шыі (ззадзі) )
    Адзін мінус - з адзення дзёгаць адмываецца дрэнна ) ... хаця, калі адзенне "спецыяльнае", то можна і ў непрыкметных месцах нанесці таксама.
    ***
    па-праўдзе, "рэцэпт" не мой : я вельмі даўно гэту параду пачытаў у нейкага сібірскага жыхара-паляўнічага. Там быў толькі адзін сказ, тыпу "ратуюся ад кляшчоў дзёгцем"
  • Лепшы рэпелент і неатрутны
    03.06.2026
    сам дзёгаць не вырабляю, калі што ))
    купляю ў аптэцы

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы54

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць