Здарэнні1010

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя

Мінчанка нарадзіла сына ад мужчыны, а сапраўднае імя сужыцеля даведалася толькі ў міліцыі.

Гэта гісторыя падобная да сюжэту кіно: мінчанка чатыры гады жыла з чалавекам, нарадзіла ад яго сына і нават не падазравала, што каханы карыстаецца выдуманым імем. Праўда адкрылася толькі тады, калі сям’ю пачалі шантажаваць невядомыя, піша БелТА.

А пачалося ўсё прыгожа — у 2018 годзе пара пазнаёмілася на сайце знаёмстваў. Яны з'ехаліся, і неўзабаве ў іх нарадзіўся сын. У 2022 годзе пачуцці астылі, і пара разышлася.

На гэтым усё магло б і скончыцца, але, спусціўшы ўсе грошы на гульнявых аўтаматах, мужчына вырашыў зарабіць на былой. Ён умольваў жанчыну дапамагчы і плакаўся, што яго жыццю пагражае небяспека.

Потым жанчына стала атрымліваць паведамленні ад трэціх асоб з патрабаваннем вярнуць грошы. Невядомыя пагражалі расправай і ёй, і маленькаму дзіцяці. Спалоханая жанчына прыбегла ў міліцыю прасіць абароны для сябе і для свайго былога.

Калі міліцыянты пачалі раскручваць справу, высветлілася, што ўсе жудасныя паведамленні ад трэціх асоб пісаў сам мужчына.

Аказалася, што да звароту ў міліцыю 39‑гадовая жанчына не ведала сапраўдных пашпартных звестак бацькі дзіцяці. У пасведчанні аб нараджэнні бацька дзіцяці быў запісаны з яе слоў. А яго сапраўднае імя па пашпарце было зусім іншае.

Такім чынам са снежня 2023 года да сакавіка 2024 года лудаман паспеў выдурыць у жанчыны больш за 8 тысяч рублёў, якія адразу прагуляў у казіно.

Яму далі 1 год хатняй хіміі і выпісалі штраф у 4,5 тысячы рублёў. Прысуд ужо ўступіў у сілу.

Каментары10

  • Дзікпікавіч
    02.06.2026
    Во які хорар трэба знімаць а не ваша зумерскае Закуліссе
  • З
    03.06.2026
    З Маскоўшчыны хахаль пад'ехаў?
  • Алесь Нязгода
    03.06.2026
    1 год хатняй хіміі за махлёрства/шантаж/вымагальніцтва. Тым часам за камэнтар пра палітыку па 4 гады калоніі даюць!

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць