Падставы для затрымання Аляксея Пятроўскага высвятляюцца.

Але вядома, што ў ягонай хаце правялі ператрус, забраўшы ўсе гаджэты і носьбіты інфармацыі.
Пятроўскаму прысудзілі 15 сутак. Фармальная прычына для такога прысуду пакуль высвятляецца, піша «Гомельская вясна».
Пятроўскага затрымлівалі і ў пачатку красавіка, калі быў арыштаваны вядомы мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. Тады праз некалькі дзён Аляксея Пятроўскага вызвалілі.
Каментары