Завод выпускае абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі.

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс». Пра гэта піша Astra са спасылкай на свой OSINT-аналіз кадраў пажару. Завод выпускае абсталяванне для сістэм кіравання авіяцыйнай і ракетнай тэхнікі.
Кіраўнік Тамбоўскай вобласці Яўген Первышоў раніцай паведаміў, што ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаны шматкватэрны дом, бібліятэка і школа мастацтваў, пацярпелых няма. Але Первышоў не згадаў аб атацы на завод «Прагрэс».
Каментары