Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild
«Дапусцім, некалькі крылатых ракет трапляюць у Польшчу па меркаваным складзе зброі і гінуць дванаццаць чалавек».

Эксперт па знешняй палітыцы Расіі Хана Нотэ сказала ў падкасце шэфа-рэдактара Bild Пауля Ронцхаймера, што Уладзімір Пуцін не можа прымусіць Украіну капітуляваць, і таму існуе рызыка, што ён пойдзе на эскалацыю супраць Еўропы. Паводле яе слоў, паколькі ўкраінцы пастаянна атакуюць расійскі тыл, ваенная логіка, верагодна, прывядзе Крэмль да ідэі атакі стратэгічнага тылу Украіны — ЕС.
Пры гэтым эксперт не чакае маштабнага нападу на НАТА або адкрыцця новага фронту ў Еўропе. Хутчэй гэта можа быць атака на адзін аб’ект у дзяржаве НАТА — каб справакаваць складаную дыскусію ўнутры альянсу, пасеяць страх і «зламаць кансэнсус адносна доўгатэрміновай падтрымкі Украіны».
Нотэ апісвае магчымы сцэнар: «Дапусцім, некалькі крылатых ракет трапляюць у Польшчу па меркаваным складзе зброі […] і гінуць дванаццаць чалавек.
Што тады адбываецца палітычна ў нас у Еўропе? Ці ўсе адразу скажуць: гэта артыкул 5 [Паўночнаатлантычнай дамовы], то-бок выпадак калектыўнай абароны? І мы адзіным фронтам адкажам ваенным шляхам? Ці палякі скажуць: мы адкажам. А іншыя краіны НАТА заявяць: уступаць у канфрантацыю з Расіяй з-за гэтага для нас занадта рызыкоўна».
У такім выпадку, лічыць эксперт, Расія магла б сур’ёзна аслабіць НАТА палітычна, не ўдаючыся да маштабнага нападу.
Хана Нотэ ўзначальвае Еўразійскую праграму Цэнтра Джэймса Марціна, а таксама займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне.
Каментары
[Зрэдагавана]
Иначе, все перечисленные, перестанут быть финами, поляками, латышами, эстонцами, литовцами, норвежцами, датчанами, британцами, а станут теми же россиянами с какой-то и от кого-то отметиной, что и произошло с беларусами в Беларуси.
Одного, норвежского фонда, хватит на успокоение нескольких Россий.
Произойдёт то же, что и с НАТО, которую захотел похоронить путин руками Трампа, да и посмотрите, что происходит с "похороненной" Украиной "за три дня" и тем же, несколько раз "уничтоженным", Ираном Трампом.
На выходе, все перечисленные будут существовать, а вот Россия и её русский мир могут пропасть с карты мира, русский мир и так пропадёт, власть российская, засучив рукава, утилизирует русский народец, плюс катастрофическая демография не в пользу русского народца, финиш понятен, но позже, а так можно всё ускорить.....