Свет1010

У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна

У Тбілісі ўпершыню за доўгі час адкрылі вінны склеп, дзе захоўваецца вялікая калекцыя вінаў, якая калісьці належала Іосіфу Сталіну. У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне, адчуваецца лёгкі саладкавата-мускусны пах. Тут знаходзіцца каля 40 тысяч бутэлек рэдкіх вінаў з Францыі і Грузіі, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Shakh Aivazov

Грузінскія ўлады, якім цяпер належыць гэтая калекцыя, вырашылі раскрыць сховішча і паказаць яго публіцы. Частку вінаў, некаторыя з якіх датуюцца пачаткам XIX стагоддзя, плануюць выставіць на аўкцыён. Атрыманыя сродкі мяркуецца накіраваць на стварэнне школы вінаробства ў Грузіі.

Прадстаўнікі праекта адзначаюць, што гэты аўкцыён можа прыцягнуць увагу калекцыянераў з усяго свету і павысіць статус Грузіі як краіны з багатай вінаробнай спадчынай. Краіна і так пазіцыянуе сябе як адно з найстаражытнейшых месцаў паходжання віна — археалагічныя знаходкі сведчаць пра бесперапынную традыцыю вінаробства на працягу каля 8 тысяч гадоў.

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ ў склепе са сталінскімі вінамі

У зборы Сталіна ёсць напоі з вядомых вінных гаспадарак Бардо, якія раней належалі расійскім імператарам Аляксандру III і Мікалаю II. Пасля рэвалюцыі 1917 года савецкая ўлада канфіскавала імператарскую калекцыю, а пазней яна апынулася ў распараджэнні савецкага дыктатара, які папаўняў яе грузінскімі вінамі, што яму падабаліся.

Адзін з калекцыянераў, які прыехаў у Тбілісі з ЗША, адзначыў, што агляд гэтых бутэлек выклікае адчуванне, нібы адкрываеш старажытную таямніцу. Ён параўнаў гэта з прыгодамі археолага, калі невядома, знойдзеш ты нешта звычайнае ці сапраўдную гістарычную каштоўнасць. Паводле яго слоў, такія моманты, калі можна дакрануцца да жывой гісторыі, сёння здараюцца вельмі рэдка.

Каментары10

  • ви?но
    29.05.2026
    лёталі ў Грузію ў 18-м годзе на гарналыжны курорт
    дык вось там бюсты сталіна ад маленькіх да ў чалавечы рост прадаюцца ледзь не ў кожнай сувенірнай лаўцы, а ў Горы (радзіма сталіна), - казаў таксіст, - першы тост за сталіна
  • та-да-да-дам
    30.05.2026
    "Грузінскія ўлады, якім цяпер належыць гэтая калекцыя, вырашылі раскрыць сховішча і паказаць яго публіцы."

    і... (выбачаюся) трохі на гэтым чарговы раз падзарабіць?
  • пытаннечка
    30.05.2026
    "У зборы Сталіна ёсць напоі з вядомых вінных гаспадарак Бардо, якія раней належалі расійскім імператарам Аляксандру III і Мікалаю II. Пасля рэвалюцыі 1917 года савецкая ўлада канфіскавала імператарскую калекцыю, а пазней яна апынулася ў распараджэнні савецкага дыктатара, які папаўняў яе грузінскімі вінамі, што яму падабаліся."

    а як гэта ўсё апынулася ў склепах уважаемого товарища (не) грузина?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць