Прэзідэнт Румыніі: Расійскі дрон мог памяняць траекторыю пасля таго, як яго збілі ўкраінцы
Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан заявіў, што дрон, які трапіў мінулай ноччу ў жылы дом у горадзе Галац, мог змяніць траекторыю пасля ўздзеяння з боку ўкраінскай СПА. Паводле яго слоў, калі беспілотнікі праляталі над тэрыторыяй Украіны, частку з іх збілі, а адзін, верагодна, быў пашкоджаны і пасля гэтага паляцеў у бок Румыніі.

Нікушор Дан адзначыў, што дрон паразілі кінетычна, гэта значыць фізічным уздзеяннем, а не проста ён выпадкова змяніў курс. Аднак пры гэтым прэзідэнт Румыніі падкрэсліў, што адказнасць за інцыдэнт усё адно ляжыць на Расіі, бо менавіта яна ажыццяўляла атаку.
У выніку ўдару па шматпавярховым доме ў Галацы пацярпелі два чалавекі. Паводле папярэдніх даных, у дроне выкарыстоўвалася не менш за 30 кілаграмаў выбуховага рэчыва.
Румынскія спецыялісты працягваюць расследаванне, вывучаюць фрагменты беспілотніка і іншыя доказы з месца здарэння.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля інцыдэнту правёў размову з румынскім лідарам, выказаў падтрымку і пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым. Ён таксама заявіў, што Украіна гатова супрацоўнічаць з Румыніяй у пытаннях бяспекі і абароны ад пагроз.
У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што няма дастатковых доказаў датычнасці Расіі да інцыдэнту і прапанаваў правесці дадатковую экспертызу. Ён таксама дапусціў, што дрон мог быць украінскім, і прапанаваў перадаць яго фрагменты для расследавання ў Расію.
У той жа час намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, былы прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў назваў краіны ЕС «удзельнікамі вайны» супраць Расіі і паабяцаў, што падобныя інцыдэнты на тэрыторыі Еўропы будуць працягвацца.
Раней паведамлялася, што беспілотнік, які ўпаў у Румыніі, быў тыпу «Герань-2» і быў запушчаны з тэрыторыі Расіі падчас атакі на Украіну.
Мядзведзеў заявіў, што ўдар расійскага беспілотніка па румынскім доме невыпадковы, і папярэдзіў, што будуць іншыя
Расійскага консула ў румынскай Канстанцы абвясцілі персонай нон-грата
НАТА склікае экстраннае пасяджэнне пасля ўдару беспілотніка па шматпавярховым доме ў Румыніі
У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Тот по полкам всё разложил.
Как же им удобно валить всё на Украину и украинцев, в надежде, что пронесёт.