Свет33

НАТА склікае экстраннае пасяджэнне пасля ўдару беспілотніка па шматпавярховым доме ў Румыніі

Расійскі беспілотнік, які ўпаў у Румыніі і параніў двух чалавек, прыцягнуў увагу НАТА.

«Пытанне будзе разгледжана на сумесным пасяджэнні», — пацвердзіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у X, аднак пакуль не стаў удавацца ў падрабязнасці.

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ таксама рэзка асудзіў інцыдэнт. «Безразважныя дзеянні Расіі ствараюць небяспеку для ўсіх нас», — напісаў ён у X, піша Bild.

Пасол ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер асудзіў уварванне беспілотніка на тэрыторыю Румыніі. «Мы стаім на баку нашага саюзніка па НАТА Румыніі, — напісаў ён у X. — ЗША будуць абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА».

У ноч на пятніцу адзін з расійскіх беспілотнікаў увайшоў у паветраную прастору Румыніі і ўрэзаўся ў дах шматкватэрнага дома ў горадзе Галац на поўдні краіны. у выніку чаго ўзнік пажар. Паводле даных экстранных службаў Румыніі, у выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі, ім аказалі дапамогу на месцы.

Каментары3

  • Пяты год вайны
    29.05.2026
    Імпатэнтная НАТА толькі і можа што склікаць пасяджэнні ды балбатаць.
  • Глыбокая занепакоенасць
    29.05.2026
    Мы рашуча асуджаем дзеянні расейскай федэрацыі!
  • обеспокенность
    29.05.2026
    Насколько глубока глубокость обеспокоенности на этот раз?)

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію12

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць