Грамадства77

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна

Машына застаецца ў міжнародным вышуку Інтэрпала, але вяртаць яе не будуць.

BMW. Фота: freepik.com

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Бранскага абласнога суда Расіі 20 студзеня 2026 года вынесла рашэнне па справе аўтамабіля BMW, які быў скрадзены ў Швецыі, увезены ў Беларусь, прададзены ў Мінску, а потым затрыманы расійскай ДАІ. Суд абавязаў вярнуць машыну пакупніку — нягледзячы на тое, што яна застаецца ў міжнародным вышуку Інтэрпала.

Як аўто трапіла з Швецыі ў Беларусь

Першапачаткова машына належала шведскаму банку BMW Financial Services Scandinavia AB. Той набыў яе ў пастаўшчыка BILIA Group AB/Segeltorp прыкладна за 35 тысяч даляраў і перадаў у лізінг кампаніі DRIMPS Consulting AB на тры гады.

Калі лізінгаатрымальнік перастаў плаціць, банк скасаваў дамову і запатрабаваў вярнуць аўтамабіль, аднак ні машыны, ні дакументаў, ні ключоў так і не атрымаў: DRIMPS Consulting AB прадала аўто трэцяй асобе, якая вывезла яго за мяжу. Банк звярнуўся ў шведскую паліцыю, была заведзена крымінальная справа і аб'яўлены міжнародны вышук па лініі Інтэрпала.

Далей аўтамабіль апынуўся ў Беларусі. Яго ўвезлі праз Гродзенскую рэгіянальную мытню. Уладальніца — грамадзянка Беларусі Ванда Багдановіч. На падставе мытнага пасведчання яна лічылася ўласніцай машыны.

Продаж у Мінску і затрыманне ў Бранску

Багдановіч прадала BMW у Мінску расіяніну Нур-Алі Юнусаву. У дамове жанчына гарантавала, што аўтамабіль нікому не прададзены, не закладзены, не падораны і пад арыштам не стаіць.

На той момант, як адзначае суд, машына не значылася ў вышуку — ні ў Беларусі, ні ў Расіі. У базу вышуку Інтэрпала яе дадалі ўжо пасля заключэння здзелкі.

Пазней, калі Юнусаў ехаў на гэтым аўтамабілі ў Бранску, яго спыніла ДАІ і паведаміла, што машына ў міжнародным вышуку, ініцыяваным праваахоўнымі органамі Швецыі. Аўто адправілі на штрафстаянку. Экспертыза паказала, што VIN-нумар арыгінальны і не перабіваўся.

Што вырашыў суд

Бранскі абласны суд абавязаў гарадскую паліцыю вярнуць пакупніку аўтамабіль.

Суд палічыў, што шведскі банк і ўпаўнаважаная ім латвійская кампанія не прадставілі належных доказаў права ўласнасці і таго, што машына выбыла з іх валодання супраць волі: дамову лізінгу з перакладам на рускую мову не далі, пратаколы агляду не былі натарыяльна засведчаны, а віндыкацыйны іск (пра вяртанне маёмасці з чужога незаконнага валодання) так і не быў пададзены.

Асобна калегія спаслалася на тое, што Швецыя ўваходзіць у зацверджаны ўрадам Расіі спіс «недружалюбных» дзяржаў. З улікам «палітычнай абстаноўкі ў свеце» і адсутнасці доказаў ад заяўленага ўласніка суд зрабіў выснову, што ўтрыманне аўто на штрафстаянцы парушае правы Юнусава.

Пры гэтым машыну не выключылі з вышуку Інтэрпала і не дазволілі паставіць яе на ўлік — бо яна ж застаецца ў вышуку. А значыць, легальна эксплуатаваць набыты BMW расіянін не можа.

Каментары7

  • Я ўдзячная і вітаю!
    30.05.2026
    Вельмі добра, што нашая жанчына беларуска атрымала грошы, а расеец хай едзіць на тым карыце. Палякі крадуць нашыя машыны і разбіраюць на дэталі - мусім адказваць жорстка і сіметрычна!
  • Алік
    30.05.2026
    у гэтай сітуацыі я на баку расіяніна. Самі у сваім ЕС продаюць машыны неведама каму, рэгіструюць у дзяржаўных органах. Вывозяць за мяжу. Паставілі на улік у Беларусі. А вінаваты той хто апошні ? Калі дзяржава аформіла здзелку, то наступсты павінна несці яна, а не чалавек
  • Спадар
    30.05.2026
    Лагічна --- суагрэсар падтрымаў агрэсара...

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»50

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць