Грамадства2222

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра некаторыя дэталі размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам 24 мая. Лукашэнка таксама заявіў, што «было б някепска, каб можна было б у Літве грузіць калій»

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра просьбу з боку французскага прэзідэнта:

«Я кажу: «Слухай, ну мы з табой размаўляем — гэта практычна адкрытая сувязь. Пра што мы можам з табой пагаварыць? Пасля Ерэвана ў Маскву ты не прыехаў, у Мінск ты не прыехаў. Пра што гаварыць?» Ён мне кажа: «Спадар Прэзідэнт, вы можаце прыняць маю давераную асобу і з ёй пагаварыць, і каб ён прыехаў і мне ўсё гэта выклаў?»

Лукашэнка, па яго словах, даў на гэта сваю ласкавую згоду: маўляў, калі баіцца прыехаць сам Макрон, то хай будзе хоць прадстаўнік.

«Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. Ён (Макрон. — НН) назваў каардынаты. І мы з ім (даверанай асобай. — НН) сур'ёзна пагаворым. Гэта яго чалавек, абсалютна давераны, ён у тэме. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць».

Лукашэнка таксама заявіў, што «было б някепска, каб можна было б у Літве грузіць калій», але калі не, то таксама не смяротна.

«Мы прыйшлі да адзінага меркавання, што ўсе пытанні еўрапейскай бяспекі і Еўропы павінны вырашацца ў Еўропе. Не Дональд Трамп павінен трапаць там нас па галаве і штурхаць да міру ці яшчэ да чагосьці. А мы павінны вырашаць гэтыя пытанні. Таму што мы непасрэдна тут жывём. І не чакаць, што нас нехта пасадзіць за стол як дохлых кацянят і прымусіць рашаць гэтыя праблемы», — заявіў Лукашэнка.

Раней паведамлялася, што 5—6 лютага гэтага года Мінск наведаў дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы галоўнага дэпартамента па палітычных пытаннях і бяспецы МЗС Францыі Брыс Ракфёй. Візіт адбыўся па запрашэнні беларускага боку.

Французскі прадстаўнік сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Ігарам Сакрэтам, а таксама правёў «кансультацыі з прадстаўнікамі беларускага экспертна-аналітычнага асяроддзя».

Каментары22

  • Indrid Cold
    29.05.2026
    Самае смешнае, што калій усё роўна не пусцяць. Ну ок, пусцім, але калі Францыя дасць нам ядзерную зброю, для абароны ад лукашыстаў у рускіх. Без ядзернай зброі у Польшчы і Літве - ніякага калію.
  • Тома
    29.05.2026
    Подождем сообщения официальных источников Франции. Это помело и не то наметет.
  • Цалуй актыўней ябацька
    29.05.2026
    Вось, Табе за гэта грошы плацяць

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць