Меркаванні3434

Пацукі вучаць нас жыць, а Гайко — дыялогу

Пачытаўшы ўчора навіну пра тое, што рассакрэцілі нік сумнавядомага Артура Гайко, пад якім ён удзельнічае ў дыскусіях у тэлеграм-чаце «Рэфарматары і рэфарматаркі», зайшоў дзеля цікавасці ў гэты чат паглядзець, хто там тусуецца ў нашы суровыя часы і якая рэакцыя на тое, што ў іхніх шэрагах выявілі такую амаральную персону, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко. Фота: sb.by

Аказалася, у чаце «Рэфарматары і рэфарматаркі» ў прынцыпе ціш ды гладзь. Дыскусіі бурныя, але на іншыя тэмы, а тэма прысутнасці Гайко толькі часам усплывае, адмяняць яго ніхто не плануе.

Прапагандыст жа Ігар Тур, якога здэанонілі яшчэ раней, зусім нічым не пераймаецца, актыўнічае і іранічна вучыць апазіцыянераў жыццю. А адміністратары не толькі гэтаму не пярэчаць, але нават, як ісцінныя дэмакраты, гэтаму цешацца — маўляў, гэта і ёсць дыялог і шуканне шляхоў да прымірэння грамадства.

Адзін з адміністратараў так і піша на заўвагу, што таго ж Гайко варта было б пасля дэанону прынамсі забаніць хоць бы дзеля прынцыпу (зразумела, што ў адкрыты чат няма ніякай праблемы пралезці і пад іншым нікам, але ўсё ж такі):

«Я неяк думаў, што зараз для мяне добра, а што — кепска. І для сябе я вызначыў, што актыўнасці, якія працуюць на аб’яднанне і прымірэнне грамадства — для мяне добра. Калі на раз’яднанне і агрэсію — для мяне кепска. Таму будзе Артур ці нехта іншы парушаць правілы — будзе забанены».

Ну а калі гэты ланцуговы сабака рэжыму фармальна правілаў чата не парушае, але ўсе ведаюць, што гэта нелюдзь, стараннямі якога паламаныя сотні ці нават тысячы чалавечых лёсаў — то тады хай сабе выказвае сваю (?) каштоўную думку і робіць свой пасільны ўнёсак у скарбонку плюралізму.

Іншы мадэратар таксама дзьме ў тую ж дуду ды ідзе нават і далей:

«И появление тут людей с той стороны в последние недели или месяцы — тоже хороший знак того, что люди с разными взглядами на Беларусь могут находиться в одном пространстве, хотя бы временами, хотя бы в информационном пространстве».

Іван Краўцоў на канферэнцыі «Новая Беларусь», 9 жніўня 2025. Фота: Офіс Ціханоўскай

Карацей, нібыта Гайко з Турам у гэты чат прыйшлі не для збору інфы для новых крымінальных спраў і мярзотных прапагандысцкіх падзелак, не для подласцяў і правакацый (чым, на хвіліначку, яны займаюцца не ад любові да мастацтва, ім за гэта плацяць немалыя грошы), а каб пазнаходзіцца «в одном пространстве, хотя бы временами», з «людьми с разными взглядами на Беларусь». Ага, прыйшлі ў «экстрэмісцкі» чат, бедненькія, нават не аглядаючыся на драконаўскія законы іхняга рэжыму, бо так ім захацелася глынуць свежага паветра і паактыўнічаць дзеля «аб’яднання і прымірэння грамадства». Ну-ну…

Проста гідка бачыць такое «ружовае поньства», якое расцвітае нават пасля ўсяго перажытага за апошнія гады. Імкненне весці дыскусіі з яўнымі мярзотнікамі, нават калі гэта не «здрада», а «карысны ідыятызм» — шкоднае і дэструктыўнае. Бо насамрэч жа ў нас даўно ідзе самая сапраўдная вайна, у якой зусім не ўмоўныя і не віртуальныя ахвяры. І рабіць выгляд, што нічога гэтага нібыта няма, а мы тут проста абменьваемся думкамі, і думкі Тура ці Гайко таксама каштоўныя — гэта ну такое…

Няўжо не зразумела, што гэтыя таварышы прыходзяць у чаты не думкі нечыя разумныя пачуць, а паглуміцца? Гэта ў лепшым выпадку. А ў горшым — кагосьці падставіць і справакаваць. Прытым горшы варыянт — нашмат больш імаверны.

Я нават больш скажу — дэмакратыя менавіта таму трапіла ў крызіс, сутыкнулася з вялікімі выклікамі ва ўсім свеце, што яе ідэйна-чыстаплюйска распаўсюдзілі абсалютна на ўсіх. Маўляў, «кожная думка каштоўная». І тыя, каму насамрэч на дэмакратыю пляваць, цудоўна навучыліся гэта ўсё браць на ўзбраенне і выкарыстоўваць для сваіх супрацьлеглых мэтаў. Не толькі ў нашым рэгіёне, але наш рэгіён — прыклад вельмі характэрны. І гэта вялікі экзістэнцыйны выклік. Бо дэмакратыя выжыве толькі тады, калі будзе ўзброеная і будзе ўмець сябе абараняць. У тым ліку і не даваннем трыбуны яўным мярзотнікам на заробках.

Зрэшты, здаровыя галасы ў тым чаце таксама гучаць. Адна разумная жанчына, напрыклад, ацаніла сітуацыю так:

«Крысы уже не сидят тихо под плинтусом в надежде под новым ником писнуть очередную хрень. Они вытащили свои жирные тушки и учат вас как правильно жить. Но единственное, чему они могут научить это культура насилия. Другого у них нет. Другого им не надо».

І гэта чыстая праўда.

Каментары34

  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.09.2025
    трымайцеся ад чатаў далей, бо тыя ананімныя туры і таўстыя губазікаўцы бад маскай свадобны прсоўваюць толькі адно: Divide et impera
  • барадзед
    04.09.2025
    згодны з той разумнай жанчынай
    ды і Пашкевіч зноў выдаў базу
  • ДИН
    04.09.2025
    А автор не думал, что если банить всех с другой точкой зрения, ты ничем не отличается от диктатуры. И чем другая диктатура лучше? Тем, что автор там будет при новой СБ? Только с "правильным" ракурсом. Про деньги. Ну явно автор не бесплатно тексты для не строчит.

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам25

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме24

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»12

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам25

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць