Грамадства

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць правакацый падчас вучэнняў «Захад-2025»

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны не выключаюць правакацый падчас расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025». Пра гэта заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафона.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

«Па стане на цяпер, калі казаць пра тое, што мы фіксуем побач нашай мяжы, то нейкага нарошчвання груповак на тэрыторыі Беларусі ў напрамку нашай мяжы гэтага няма. І сітуацыя непасрэдна па лініі мяжы, на шчасце, не змянілася, — праінфармаваў Дземчанка.

Ён падкрэсліў, што прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі ўяўляе пагрозу, і Украіна не можа дазволіць сабе расслабіцца.

«Беларусь працягвае падтрымліваць Расею, а, уласна, калі казаць пра дзеянні краіны-тэрарысткі, то не выключаецца і правакацыі, і трэба разумець, што інфармацыйны ўплыў падчас гэтых вучэнняў будзе прысутнічаць для таго, каб нагнятаць сітуацыю», — падкрэсліў спікер.

Ён дадаў, што адной з задач такіх дзеянняў можа стаць спроба прымусіць Украіну перакідваць сілы на паўночны кірунак, саслабляючы іншыя ўчасткі фронту.

Расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025 « пройдуць у верасні. Актыўная фаза манеўраў запланаваная на 12-16 верасня, да іх прыцягнуць больш за 13 тысяч вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць