Грамадства99

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

7 верасня стала вядома, што ў гарах Кабардзіна-Балкарыі, у Прыэльбруссі, знайшлі цела 26-гадовага беларуса. Расказваем, што вядома пра яго і пра абставіны трагедыі.

Іван Сукач. Фота: Anastasia Barcelona / Facebook

Хлопца звалі Іван Сукач, ён нарадзіўся 13 чэрвеня 1999 года.

Мяркуючы па сацсетках, Іван скончыў ліцэй БДУ, прычым з залатым медалём. Падчас вучобы хлопец асабліва цікавіўся матэматыкай: напрыклад, ён апынуўся ў прызёрах алімпіяды па матэматыцы, якую ладзілі для школьнікаў пры БДУ. Займаўся ён і адзінаборствамі.

Цяперашні паход — не першыя горы ў жыцці Івана. Яшчэ тры гады таму ён публікаваў у сацсетках фота з горнага рэгіёну.

Фота: Ваня Сукач / vk.com

У апошні час Іван працаваў у ІТ. Ён прыехаў у Кабардзіна-Балкарыю адзін, перад паходам у горы спыніўся ў вёсцы Церскол.

Апошні раз Іван выходзіў на сувязь 3 верасня. У гэты дзень беларус выправіўся ў горны паход. Ішоў зноў адзін, свой маршрут, наколькі вядома, не зарэгістраваў. Ён збіраўся падняцца з вышыні 1900 метраў да 3600 метраў.

Ужо на вышыні 2 тысячы метраў у некаторых людзей могуць з'явіцца сімптомы горнай хваробы, таму што паветра на такой вышыні робіцца больш разрэджаным. А ўжо на вышыні ад 2500 метраў гэтыя сімптомы — звычайная з'ява, таму пад'ём на такую вышыню мусіць быць паступовым.

Іван пайшоў у той паход, апрануты ў чорную байку, чорную майку, чорныя шорты і белыя красоўкі. 3 верасня ў вёсцы Церскол, дзе спыніўся Іван, было 14 градусаў, і з кожным дадатковым кіламетрам вышыні тэмпература падае ў сярэднім на 6.5 градусаў.

Адзін з расійскіх тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа, як Іван пачынае той паход. Калі гэтае відэа сапраўднае, то хлопец на ім ідзе без заплечніка, нясе ў руках штатыў і бутэльку з вадой.

Івана шукалі некалькі дзён, у пошуках паўдзельнічалі 22 чалавекі. Расійскае МНС выкарыстала для пошукаў верталёт.

У выніку цела хлопца знайшлі на вышыні 2800 метраў ля вадаспада Церскол. Разбірацца ў трагедыі будуць расійскія следчыя. Папярэдняя версія — Іван сарваўся ў бездань.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Filipp
    07.09.2025
    Шкада хлопца
  • даведка
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Цім
    07.09.2025
    Шкада, вядома ...
    Ён быў на "ты" з вышынёй і з гарамі? А з імі трэба быць на "Вы".

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне25

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць