Культура3030

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прапанаваў кампазітарам напісаць музыку для новай нацыянальнай оперы-балета «Паданне пра князёў полацкіх». Твор, як заяўлена ў афіцыйным палажэнні, мусіць «паслужыць захаванню айчынных традыцый», аднак акцэнту на беларускасць у ім няма зусім.

Уладзімір і Рагнеда. Карціна Антона Ласенкі, 1770. З фондаў Дзяржаўнага рускага музея. Фота: Wikimedia Commons

Конкурс, абвешчаны тэатрам 30 сакавіка, выглядае даволі спецыфічна. Кампазітарам даецца ўсяго месяц — да 30 красавіка 2026 года, — каб напісаць і прадставіць гатовую партытуру для сімфанічнага аркестра. Праўда, напісаць трэба не ўвесь твор, а толькі тры фрагменты: інтрадукцыю, сцэну Уладзіміра і Рагнеды з першага дзеяння і фінальны хор з трэцяга дзеяння.

Але галоўная ўмова — музыка павінна стварацца на ўжо гатовае лібрэта, аўтарам якога з'яўляецца Дзяніс Дук.

Дзяніс Дук на Усебеларускім народным сходзе. Фота: Віцебскія весці

Дзяніс Дук — чалавек далёкі ад тэатральнага ці літаратурнага свету. Ён доктар гістарычных навук, археолаг, які доўгі час вывучаў Полацк, а цяпер робіць імклівую бюракратычную кар'еру. Былы рэктар Магілёўскага ўніверсітэта, член ЦВК, які трапіў пад санкцыі ЗША, а з кастрычніка 2025 года — рэктар Акадэміі кіравання. Чаму менавіта топ-чыноўнік і ідэолаг выступае аўтарам лібрэта для галоўнай нацыянальнай оперы, застаецца здагадвацца.

Яшчэ больш кідаецца ў вочы, што «нацыянальная» опера пра полацкіх князёў і Рагнеду напісана Дукам па-руску. Прачытанне тэксту пакідае глыбокае ўражанне, што кожны яго радок другасны, ужо калісьці чуты ў операх стогадовай даўніны. 

Гісторыя праз прызму рускага свету

Урывак лібрэта, прысвечаны дыялогу Уладзіміра, які на той момант захапіў Полацк, забіў бацькоў Рагнеды і гвалтам узяў яе за жонку, і самой Рагнеды, утрымлівае надзвычай дзіўную гістарычную канцэпцыю.

Уладзімір у тэксце Дзяніса Дука паўстае не крывавым заваёўнікам, а ледзь не філосафам і пакутнікам, які турбуецца пра духоўнае адзінства «Русі»:

«Прекрасна Русь, / Но христианства свет / Не озаряет ее нивы и просторы… / Нет на Руси духовного канона! / Все сущее — от одного начала, / Доколе нам, князьям, посад делить? / И долго ль будем преклоняться истуканам?»

Уладзімір паведамляе Рагнедзе, што павінен ісці ў паход на Корсунь (Херсанес), каб прымусіць візантыйскага імператара выдаць за яго царэўну Ганну і такім чынам прынесці хрысціянства на Русь. Рагнеда, якая паводле гістарычных звестак сапраўды ненавідзела Уладзіміра і нават здзейсніла на яго замах, у лібрэта раптам пачынае… плакаць ад рэўнасці да візантыйскай царэўны і ўмольваць Уладзіміра ажаніцца з ёй па хрысціянскім абрадзе:

«Женись на мне в законе христианском!»

Калі Уладзімір ёй адмаўляе, матывуючы гэта тым, што яго саюз з Ганнай — гэта палітычная неабходнасць для хрышчэння Русі, Рагнеда пачынае скардзіцца, што яе сын Ізяслаў страціць шанец стаць кіеўскім князем. На гэта Уладзімір жорстка адказвае:

«О-о, женщина из рода Рогволода! / Я все сказал, / Перечить мне не смей!»

З гістарычнага пункту гледжання гэты дыялог — поўная фантастыка, якая супярэчыць «Аповесці мінулых гадоў».

Па-першае, паводле гістарычных крыніц Рагнеда ніколі не ўмольвала Уладзіміра ажаніцца з ёй паўторна і не пакутавала ад рэўнасці. Наадварот, паводле летапісу, ёй Уладзімір, ужо плануючы шлюб з Ганнай, прапанаваў выбраць сабе любога мужа з баяраў, на што яна адказала адмовай і прыняла манаскі пострыг.

Замах Рагнеды на Уладзіміра. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV стагоддзе. Фота: Wikimedia Commons

Па-другое, гістарычныя крыніцы падаюць канфлікт Уладзіміра і Рагнеды і яе замах на яго з нажом як выкліканыя помстай за знішчаную сям'ю і знявагу, а не хваляваннямі пра кіеўскі прастол для сына Ізяслава. Ізяслаў жа разам з маці быў сасланы ў Полацкую зямлю, у заснаванае для іх Заслаўе, і менавіта з іх пачалася незалежная ад Кіева полацкая дынастыя Ізяславічаў Полацкіх, «Рагваложых унукаў».

Зрэшты, гэта мастацкі твор і ён не абавязаны быць гістарычна дакладным. Аднак нельга не заўважыць з гэтых кароткіх урыўкаў, што аўтар лібрэта прапануе гледачам цалкам іншы наратыў, дзе галоўны акцэнт робіцца не на трагедыі Полацка, а на «хрышчэнні Русі» як цэнтральнай, аб'яднальнай ідэі.

Рагнеда ж з гордай і нязломнай полацкай князёўны ператвараецца ў кінутую жонку, якая са слязамі ўмольвае кіеўскага князя не сыходзіць да візантыйкі. Ці гэта і ёсць тое самае «захаванне айчынных традыцый», пра якое заяўляюць арганізатары конкурсу? Ці можа гэта хітрая алюзія на сучаснае становішча Беларусі?

Поўны пафасу фінальны хор (Трэцяе дзеянне), у якім згадваецца і крыж Ефрасінні Полацкай, гучыць хутчэй як твор сучасных беларускіх ідэолагаў, чым тэкст сучаснай оперы:

«Твой софийный звон — / Сердце Родины! / Освятил землю / В века вечные!.. / Над Двиной-рекой, / Да над Полоцком / Белорусская / Колыбель моя!»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • 1794-2026 ( зь перапынкамі на гегацыд )
    02.04.2026
    Дарагаталіся 💀
  • Ёсік
    02.04.2026
    Калонія, нават, не губернія, гісторыю Беларусі пішуць не беларусы, не на беларускай мове, таму й такая культура, дзе міністр не ведае мовы, цураецца яе. Трэба дадаць шчэ адну ўмову - на пры канцы пастаноўкі акуратна ўвесьці персанаж з вусамі, які размаўляе амаль па-беларуску.
  • Я тут подумал...
    02.04.2026
    Когда в Полоцке княжил - Рагвалод, а в Киеве - Владимир, кто был правителем в Москве?)

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць