Гісторыя1212

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс

Гісторыя з крыжам, які віцебскія камунальнікі дасталі з водаправоднай траншэі ў вёсцы Кароўка, атрымала працяг. Гісторык расчытаў поўнае імя чалавека і па архіўных дакументах прасачыў гісторыю яго роду. Аказваецца, яго прозвішча дало назву вёсцы.

Каменны крыж з вёскі Кароўка Віцебскага раёна. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў расчытаў тэкст, высечаны на пярэднім баку каменя. Надпіс гучыць наступным чынам: «[Сей?] крыж стаіць [за] нябожчыкам, слаўнае памяці Гарасімам Ігнатавічам Ушаковічам-Кароўчынскім, року 1639».

Калі даслоўна тымі літарамі, якія пісалі па-старабеларуску ў тыя часы: «[Сей?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639». Звяртае ўвагу, якая падобная тады беларуская мова была ўжо да сучаснай: «крыж», «нябожчык», «стаіць». Толькі тады часцей ужывалі слова «рок», а не «год», як мы цяпер.

Праўда, наконт апошніх кірылічных лічбаў, як і мы раней, гісторык мае сумневы, але такі варыянт падаецца яму найбольш імаверным.

Хто такія панцырныя баяры

Кім жа быў гэты чалавек? Аналіз актавых кніг Віцебскага земскага суда паказаў, што Ушаковічы-Кароўчынскія (альбо проста Кароўкі) належалі да мясцовага стану панцырных баяраў.

Гэта была вельмі спецыфічная прамежкавая сацыяльная група ў Вялікім Княстве Літоўскім. Панцырныя баяры паходзілі са збяднелых баяраў, вольных сялян ці вызваленых нявольнікаў.

Іх гаспадаркі цалкам вызваляліся ад падаткаў і феадальных павіннасцей, але за гэта яны мусілі несці вайсковую службу на кані і ў цяжкім («панцырным») узбраенні. Па сваім статусе яны былі блізкія да «путных баяраў», якія выконвалі функцыі ганцоў і ахоўнікаў дарог.

Фармальна гэтыя групы былі скасаваныя яшчэ ў 1528 годзе: тады багацейшых баяраў перавялі ў шляхецкі стан, а бяднейшых — у сяляне. Аднак на практыцы, абедзве катэгорыі існавалі яшчэ да канца XVI стагоддзя.  Больш за тое, нават у сярэдзіне XIX стагоддзя ў колісь памежных з Расіяй Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні панцырнымі баярамі працягвалі сябе называць некаторыя сяляне.

Радавод Кароўчынскіх

Гісторыя канкрэтна гэтага роду добра прасочваецца па дакументах.

Продак сям'і, Іван Ушак, яшчэ ў перыяд з 1555 па 1564 год атрымаў тут зямельныя надзелы ад віцебскага ваяводы Стэфана Збаражскага. У Івана быў сын Ігнат, а ў таго, адпаведна, нарадзіўся Гарасім. Імя Гарасіма Ігнатавіча рэгулярна фіксуецца ў судовых дакументах з 1618 года.

Захаваўся і ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага ад 1630 года «баярам Кароўчанам» аб размежаванні іх земляў з лемніцкімі сялянамі. А ў 1635 годзе Гарасім разам з ягонымі сынамі Антонам і Змітром атрымаў дакумент, дзе дакладна былі распісаны межы іх уладанняў (у тэксце згадваецца, што на краі іх яны «капец закапалі», г.зн. насыпалі курган, горку). Там жа пералічваюцца каларытныя мясцовыя тапонімы: Цёмныя Балоты, Кадзілаў Лог, Лаўныя Ростані.

Калі ў канцы 1630‑х гадоў Гарасім памёр, яго сыны паставілі бацьку гэты манументальны каменны помнік. А прозвішча роду з часам замацавалася за самім паселішчам, якое сёння вядомае як Кароўка.

Як знайшлі надмагілле Гарасіма Ушаковіча-Кароўчынскага

Транспартаванне каменнага крыжа ў абласны музей. Фота: Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Гучалі асцярогі, што на помнік камунальнікі маглі наткнуцца, бо парушылі старыя пахаванні, аднак сітуацыю праясніў галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, гісторык Дзяніс Юрчак.

Паводле яго слоў, крыж быў знойдзены пры пракладцы трубы ўшчыльную да існуючай дарогі. Артэфакт ляжаў на глыбіні паўтара метра. Самае галоўнае — вакол яго не было зафіксавана ні чалавечых парэшткаў (костак), ні якіх-небудзь спадарожных артэфактаў.

Гэта дае падставы меркаваць, што манумент быў зрушаны са свайго першапачатковага месца падчас будаўніцтва вясковай дарогі яшчэ шмат гадоў таму. Крыжы даўней ставілі каля дарог і, асабліва, на раздарожжах. Менавіта адсутнасць самога пахавання прымусілі спецыялістаў прыняць рашэнне забраць крыж у музей. Цяпер ён будзе захоўвацца і экспанавацца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, які размяшчаецца ў будынку гарадской ратушы.

Каментары12

  • Чытач
    02.04.2026
    А хіба ў беларускай ёсць слова "плашмя"? Я думаў толькі "плазам"

    Рэд. Правільная заўвага. Слова "плашмя" няма.

    [Зрэдагавана]
  • Гарасім Ігнатавіч быў Уніятам
    02.04.2026
    Pascal Gyrfoe, Гарасім Ігнатавіч быў Уніятам, як і 70+% Беларусаў
  • старабеларуская мова, якую містычныя палякі "забаранілі" ў ВКЛ)
    02.04.2026
    Чытач, гэта старабеларуская мова. Тая самая мова, якую згодна маскоўскай прапагандзе (гістарыяграфіі на маскоўскай мове) нейкія там містычныя палякі "забаранілі" ў ВКЛ)))

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць