Грамадства1414

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску

Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі прадугледжаны немалы штраф за самавольнае капанне пяску, выклікала сапраўдную буру абмеркаванняў у сацыяльных сетках.

Фота: str3.by

Беларускія чыноўнікі нагадалі грамадзянам: паводле закона ўсе нетры ў краіне належаць дзяржаве. Гэта азначае, што без адпаведнага дазволу здабыча нават банальнага пяску, гравію ці гліны катэгарычна забаронена.

Парушальнікаў чакаюць сур'ёзныя фінансавыя санкцыі. Для фізічных асоб штраф складае да 30 базавых адзінак (на сёння гэта 1350 рублёў). Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць страціць 4500 рублёў, а юрыдычныя асобы — ажно 13 500 рублёў. Больш за тое, калі пяску здабылі шмат, справа можа перарасці ў крымінальную.

Карыстальнікі сацсетак адрэагавалі на гэтыя напаміны з доляй іроніі і абурэння. Найбольшую колькасць лайкаў сабрала пытанне:

«А колькі будзе каштаваць бочка дажджавой вады ў вёсцы?»

«Не падкідвайце ім ідэй», — адказваюць аўтару іншыя каментатары.

На другім месцы па папулярнасці пытанне: 

«А што наогул належыць народу?»

Адказ прыйшоў хутка: 

«Падаткі».

Многія людзі спрабавалі высветліць юрыдычны бок справы: маўляў, паводле якога менавіта закона нетры раптам сталі дзяржаўнымі? Ім нагадваюць, што гэтая норма замацаваная ў артыкуле 13 Канстытуцыі краіны.

«Трава за 10 метраў ад плота — твая, а пясок — дзяржаўны)))», — заўважае нехта, намякаючы на штрафы за няскошаную траву каля прыватных падворкаў.

Іншыя чытачы заўважаюць:

«Неяк раней было, што ўсё па законе належала народу».

Дыскусія закранула і філасофскія пытанні:

«А дзяржава — гэта хто?» — цікавіцца адзін з удзельнікаў. «Злодзеі», — рэзка адказваюць яму ў каментарах.

«Дзяржава — гэта проста назва, бо без людзей няма дзяржавы!!!», «Нетры дзяржаўныя, а дзяржава — гэта людзі!» — дадаюць іншыя.

Нехта задаецца лагічным пытаннем:

«А ці дзяржава вырабляла гэты пясок?»

Агульны настрой каментатараў сведчыць пра раздражненне пастаяннымі забаронамі:

«Нешта занадта шмат штрафаў на нас звалілася, куды ні ступі — усюды штрафы», «Гэты год абвешчаны годам штрафаў».

Людзі задаюцца рытарычнымі пытаннямі: 

«А за што яшчэ плаціць?», «А падатак за паветра калі будзе?», «А дыхаць яшчэ можна?» і ўрэшце — «А дзе тады пясок браць?».

Некаторыя выказванні гучаць востра: «А што належыць народу? Напэўна, штрафы, падаткі, падвышаныя цэны на ўсё, мізэрныя заробкі, пенсіі і павышаны пенсійны ўзрост. Дзякуй ураду і дзяржаве хоць за гэта пералічанае».

Людзі кажуць: «Можа, пара мяняць сістэму дзяржаўнага кіравання?»

У іншым відэа людзі абмяркоўваюць цэны на пясок у розных рэгіёнах. Як вынікае з каментароў, цэны істотна розняцца.

Напрыклад, у Барысаве мінулым летам за 20 тон пяску трэба было заплаціць 200 рублёў. Гэтай вясной у Любані прапануюць даставіць такі ж аб'ём за 280 рублёў, у Брэсце — за 250, а ў Віцебску цана ўзлятае да 560 рублёў. У Маладзечне і Гомелі за машыну пяску просяць ужо 700 рублёў. Самым дарагім аказаўся Магілёў — там за дастаўку давядзецца выкласці ад 800 да 1000 рублёў.

Людзі таксама прыводзяць дэталёвыя расцэнкі: кошт сеянага пяску складае прыкладна 18 рублёў за тону, а кожны кіламетр дастаўкі абыходзіцца яшчэ на 7 рублёў.

Каментары14

  • Пясок як золата сёння, якое усім беларусам належыць а не ліхадзеям якія яго крадуц
    01.04.2026
    Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі прадугледжаны немалы штраф за самавольнае капанне пяску, выклікала сапраўдную буру абмеркаванняў паміж масквацэнтрычных , расейскамоўных беларусаў. Навучыліся за 200 год азіяцкай акупацыі красці каб "жыць ў сласці". Пясок як золата сёння, якое усім беларусам належыць а не тым ліхадзеям якія яго крадуць
  • Адвечны сюжэт
    01.04.2026
    Скардзіцца на ўладу расейшчынай - 🥰
    Стаць нацыяй і самастойна вырашаць свой лёс - 🙅‍♂️
  • Сядзіба з падворкам
    01.04.2026
    Можа ўжо рыхтуюць і падатак на ваду з уласнай студні або сьвідравіны?..
    Ці аплату за здабытыя літры ўвядуць гэтыя "дзяржаўныя" злодзеі?

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць