Грамадства1212

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны

Кампанія, звязаная з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі, атрымлівае доступ да шчодрых дзяржкрэдытаў і падатковых ільгот. «Бюро» высветліла, як 21‑гадовы хлопец і асвойвае інвестыцыйную праграму «Рэгіянальная ініцыятыва».

Аляксандр Лукашэнка — трэці злева

Кампанія «Сезон упакоўкі» плануе будаўніцтва вытворча-складскога цэха па вырабе тары з гафракардону. Праект ужо ўключаны ў дзяржаўную праграму «Рэгіянальная ініцыятыва», якая прадугледжвае вылучэнне крэдыту на суму да 30 мільёнаў рублёў.

Месца для будоўлі ўдалае — асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Орша». У народзе гэты праект ахрысцілі «аршанскім афшорам», бо Лукашэнка сваім указам стварыў там асаблівыя ўмовы: вызваленне ад шэрагу падаткаў і спецыяльныя мытныя прэферэнцыі.

20% «Сезона ўпакоўкі» належыць 21‑гадоваму Аляксандру Лукашэнку — малодшаму. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую кантралюе бізнэс-лэдзі Людміла Няронская — блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкі.

Акрамя таго, у «Марскіх сезонах» таксама працуе зяць Віктара і Ліліі Лукашэнкі — Дзмітрый Дзятлаў і сват — Аляксандр Гарусаў.

Беларускія ўлады ўжо прынялі меры, каб схаваць поспехі бізнэсу. Дадзеныя фірмаў, звязаных з Няронскай і сям'ёй Лукашэнкі (у тым ліку і «Сезона ўпакоўкі»), засакрэчаныя. Публічны доступ да іх фінансавай справаздачнасці і дэталяў уласнасці закрыты.

Каментары12

  • Сымон
    02.04.2026
    Усе індывідуальныя падатковыя ільготы, прадстаўленыя ўзурпатарам фірмам сваёй сям'і, і таксама пазаканкурэнтная прыватызацыя бесплатна і па заніжаных коштах па загадах дыктатара на карысць афіліяваных з ім асобаў, будуць прызнанымі карупцыйным даходам, і спагнаныя з бенефіцыярных уладальнікаў усіх гэтых "бізнэсаў". Ад ПСК і да каламутных аршанскіх афшораў, ад зямлі ў Драздах і да зямлі ў Мінск-Міры і North Waterfront. І тэрміны пазоўнай даўніны будуць працягнутыя па ўсіх падобных дзеяннях ад моманту канстытуцыйнага перавароту 1996, калі ўзурпатар гвалтоўна скасаваў падзел улады і канчаткова ўзяў пад асабісты кантроль рэшткі незалежнага правасуддзя.
  • No
    02.04.2026
    Галоўны змагар з карупцыяй толькі на словах. Інтарэсы сям’і - гэта не карупцыя)
    21 гадовы унук ужо паспяховы бізнясмен.)) Уся краіна у маёмасці узурпатара. Некае сярэднявеччэ.

    Мяне толькі адно хвалюе. Калі лукі не стане, увесь клан лукашэнак не пазбег ад адказнасці
  • пытанне
    02.04.2026
    Сымон, калі гэта адбудзецца?

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць