Грамадства33

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Аляксандр Повад ствараў праграмы для радыяцыйнага маніторынгу і працаваў у мінскім «Атамтэху». Нядаўна хлопца асудзілі па палітычным крымінальным артыкуле.

Аляксандр Повад. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксандру Поваду 29 гадоў. Ён родам з Хойнікаў Гомельскай вобласці. У 2016 годзе хлопец скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж, а пасля паступіў у Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава БДУ, дзе ў 2021 годзе атрымаў дыплом медыцынскага фізіка. У дыпломнай працы хлопец распрацаваў алгарытм для вымярэння актыўнасці шматкампанентных радыёнуклідных крыніц для «Атамтэха».

На «Атамтэх» жа Аляксандр і ўладкаваўся працаваць інжынерам дазіметрычнага аддзела і праграмістам. Хлопец пісаў код на Python, C/C++, C# і JavaScript, ствараў кросплатформенныя дадаткі на Qt і распрацоўваў вэб-сістэмы ўліку радыенуклідаў. Ён таксама выкарыстоўваў машыннае навучанне для аналізу радыяцыйных даных і працаваў з праграмамі для мадэлявання выпраменьвання. З рэзюмэ Аляксандра выглядае, што ён спецыяліст высокага ўзроўню на сутыку IT і ядзернай фізікі.

У сацсетках Аляксандр часцей за ўсё каментаваў нешта па-беларуску — пра кіно, мовы, мемы. У вольны час ён рабіў унёсак у праекты з адкрытым зыходным кодам на Github.

Мінскі гарадскі суд нядаўна вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што канкрэтна стала нагодай для пераследу — дакладна невядома, але хутчэй за ўсё гэта справа Гаюна.

Аляксандру Поваду прысудзілі хатнюю хімію.

***

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку Паліну Зыль, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Не галасім
    02.04.2026
    Вельмі добрая кніжка дзяўчыны Антона Матолькі Насты Рагаткі "Насі з сабой" - усім ботам рэкамэндую.
  • Бот
    02.04.2026
    Не галасім, а не ботам можно почитать?
  • только только только только... только мотолько
    02.04.2026
    Без комментариев

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць