Грамадства55

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку

Наталля Дзядзюля працавала ў навучальна-метадычным аддзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Наталля Дзядзюля. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Наталлі Дзядзюлі 57 гадоў. Яна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску.

Доўгі час Наталля працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ). Яна была супрацоўніцай навучальна-метадычнага аддзела і спецыялізавалася на педагогіцы вышэйшай школы. 

Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 130 КК (распальванне варожасці), а таксама частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падобна, што пераслед Наталлі звязаны са справай Гаюна. Жанчыне далі хатнюю хімію, але дакладны тэрмін невядомы.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Жора
    31.03.2026
    Тутэйшы аглядальнік , Трамп можа вызваліць тых, хто сядзіць, але не можа спыніць узяццё новых. А вы не можаце ні першага, ні другога - толькі гаўкаць на вызваленне, няправільна вызваляюць! Ну, вызваляйце правільна, калі вызвалялка адрасла...
  • Тутэйшы аглядальнік
    31.03.2026
    Жора, чаго ты "петушыся"?Где я напісаў ,што вызваленне гэта дрэнна? гдзе я гаўкаю, ты, з адросшай вызвалялкай..за базар трэба адпавядаць, ты..
  • Пеця бот
    01.04.2026
    Тутэйшы аглядальнік , чаго вы абзываецесь?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць