Грамадства88

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Лукашэнка сёння правёў нараду з вайскоўцамі па выніках комплекснай праверкі боегатоўнасці арміі.

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін 

Ён заявіў, як у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў улічылі досвед вайны ва Украіне.

«У сучаснай вайне, паважаныя афіцэры, важна ўсё. Падрыхтоўка афіцэраў — навучанне, ступень валодання вайскоўцамі даверанай ім зброяй, фізічная падрыхтоўка асабовага складу. Зноў жа з СВА (так прапагандысты называюць уварванне Расіі ва Украіну — НН) ад «Вагнера». Яны мяне папярэдзілі: «Аляксандр Рыгоравіч, глядзіце фізічную падрыхтоўку». Яны кажуць: «Мы гэта ўбачылі на вайне». Калі падцягнуты, падрыхтаваны салдат і афіцэр — будуць жыць. Калі яны не могуць бегчы, схавацца, ад кулі ўхіліцца — яны жыць не будуць», — сказаў ён

«І тады я папрасіў вайскоўцаў, каб яны гэтых інструктараў для навучання нашых вайскоўцаў запрасілі. І перш за ўсё на гэта адгукнуўся Карпянкоў. Ён прыцягваў гэтых людзей.

І яны паказвалі, вайскоўцы вучыліся. Але ўсе гундзелі, бубнелі: «Вось, што яны нам тут паказваюць? Што, мы гэтага не ведаем?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму фізпадрыхтоўцы ў гэтай праверцы была нададзена асаблівая ўвага».

Каментары8

  • Армия советского стандарта
    01.04.2026
    А ещё у беларуского военного обязательно должна быть правильно свёрнута портянка в начищенных гуталином кирзовых сапогах и подшит белый накрахмаленный и выглаженный воротничок. Солдат должен уметь ходить строевым шагом по любой местности с начисто выбритым лицом и уметь заправлять кровать по нормативу под кантик, иметь правильную позицию в рамках занятий по политиинформированию, тогда никакой современный вражеский дрон ему не страшен и победа с врагом гарантирована после порции вечернего бигоса.
  • так і запішам
    01.04.2026
    3% апавядае пра незадаволеннасць у войску супрацай з вагнерамі.
  • прихлопнуть таракана
    01.04.2026
    кабы не было войны - трэба устранить одну усатую причину

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць