Здарэнні11

Кватэру ў Мінску ледзь не спаліў дзіўны прыбор

Здарэнне адбылося ў пачатку лютага. Пажарныя тушылі пажар у адной з кватэр.

Для ўстанаўлення прычыны пажару была прызначана экспертыза. Судовыя эксперты прыйшлі да высновы, што тэхнічнай прычынай узнікнення пажару стала цеплавое праяўленне электрычнага току пры аварыйным рэжыме працы інфрачырвонага плёначнага абагравальніка, усталяванага на адной са сценаў у жылым пакоі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Плёначны інфрачырвоны абагравальнік адносіцца да так званых «прыбораў мяккага цяпла». Пажары, звязаныя з падобнымі электрапрыборамі, перыядычна адбываюцца. У асноўным яны здараюцца з таннымі электрагрэлкамі, пледамі, коўдрамі, якія маюць неэфектыўную сістэму рэгулявання тэмпературы і абароны ад перагрэву.

Здараецца, калі выраб згорнуты або цеплаізаляваны ад навакольнага асяроддзя накінутай зверху коўдрай, падушкай і г.д. Магчыма ўзгаранне з-за кароткага замыкання, вялікага пераходнага супраціву ў шнуры сілкавання або ў месцы яго злучэння з награвальным элементам, а таксама з-за выхаду з ладу тэрмарэгулятара.

Каментары1

  • шта
    02.04.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць