Гісторыя77

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву

Супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адшукалі ў архівах невядомае ліставанне ўдавы графа Канстанціна Тышкевіча. Каб прачытаць дакументы, напісаныя заблытаным почыркам, спатрэбілася дапамога мясцовага каталіцкага святара. Знойдзеныя лісты раскрылі, што фундаментальная праца «Вілія і яе берагі» магла не пабачыць свет праз аферыстаў.

Беларускі краязнавец Канстанцін Тышкевіч і яго фундаментальная праца «Вілія і яе берагі», якая не без цяжкасцей была надрукаваная толькі пасля яго смерці

Пра гісторыю піша выданне «Мінская праўда».

Браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы — вядомыя беларускія навукоўцы і мецэнаты, стваральнікі першага публічнага музея ў Лагойску. У 1857 годзе Канстанцін Тышкевіч арганізаваў маштабную навуковую экспедыцыю па рацэ Віліі, сабраўшы ўнікальны этнаграфічны матэрыял пра побыт, песні і абрады мясцовых сялян.

Вынікам гэтага падарожжа стаў рукапіс кнігі «Вілія і яе берагі» (Wilja i jej brzegi). Аднак пры жыцці аўтара праца так і не была надрукаваная. Граф памёр у 1868 годзе, а кніга нечакана выйшла ў свет толькі праз тры гады, у 1871-м, прычым далёка ад Беларусі — у нямецкім Дрэздэне. Для гісторыкаў доўгі час заставалася загадкай, якім чынам удалося арганізаваць гэтае выданне.

Канстанцін Тышкевіч з жонкай і сынам Оскарам у Дрэздэне, 1860‑я гг. Малюнак, зроблены па фатаграфіі. Фота: Wikimedia Commons

Разгадка знайшлася толькі цяпер. Як расказала дырэктарка Лагойскага музея Святлана Гамеза, іх супрацоўнікі наткнуліся ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ) на перапіску жонкі графа, Паўліны Тышкевіч, з вядомым пісьменнікам і выдаўцом Юзафам Ігнацыем Крашэўскім.

Складаны почырк і дапамога касцёла

Знойдзены архіў налічвае каля васьмі дзясяткаў лістоў. Уся перапіска вялася на польскай мове. І калі жаночы почырк графіні чытаўся адносна лёгка, то з лістамі Крашэўскага ўзнікла праблема: яго почырк нагадваў медыцынскія рэцэпты, дзе ўсе літары зліваліся ў адну суцэльную лінію.

Ліст Юзафа Крашэўскага, для прачытання почырку якога спатрэбілася дапамога святара. Фота: Мінская праўда
Ліст Паўліны Тышкевіч да Юзафа Крашэўскага, які дапамог выдаць працу яе мужа пасмяротна. Фота: Мінская праўда

Да расшыфроўкі гістарычных дакументаў прыцягнулі ксяндза Паўла з лагойскага касцёла святога Казіміра. Менавіта ён дапамог прачытаць і перакласці складаныя тэксты, якія раскрылі сапраўдны дэтэктыўны сюжэт з гісторыі кнігадрукавання.

Уратаваць рукапіс ад аферыста

З перакладзеных лістоў высветлілася, што выхад кнігі быў пад пагрозай зрыву з-за банальнага махлярства. Першапачаткова Паўліна Тышкевіч перадала рукапіс, малюнкі экспедыцыі і значную суму грошай у якасці авансу нейкаму выдаўцу Бабровічу. Аднак той грошы ўзяў, але сваіх абавязацельстваў не выканаў.

У сваім лісце ад 13 верасня 1869 года, напісаным з Лагойска, графіня звяртаецца па дапамогу да Юзафа Крашэўскага. Яна не была знаёмая з ім асабіста, але ведала пра яго павагу да навуковай працы мужа. Яна апісвае сваю праблему так:

«Шаноўны Пане! Хоць я не маю шчасця ведаць шаноўнага Пана асабіста, аднак праз Вашыя творы Вы мне больш чым вядомыя. Мой нябожчык-муж прадстаўляў Вам гэтую кнігу ў Жытоміры. Ён жадаў спазнаць нашы краёвыя знакамітасці. Ён таксама працаваў на літаратурнай ніве… Ён пакінуў пасля сябе працу, апісанне свайго падарожжа па Віліі…»

А далей Паўліна Тышкевіч тлумачыць непрыемную сітуацыю, якая склалася вакол працы яе мужа:

«З прычыны несумленнасці спадара Бабровіча, які, узяўшы значныя грошы загадзя на выданне твора, не стрымаў слова, мы ледзь здолелі здабыць рукапіс і малюнкі».

Застаўка з краявідам Вільні, якая стаіць на Віліі, і язычніцкім свяцілішчам на малюнку Канстанціна Тышкевіча з кнігі «Wilja i jej brzegi» 1871 г.

Цікава, што арыгінальны тэкст ліста хавае ў сабе яшчэ адну важную гістарычную дэталь, якую апусціла дзяржаўнае выданне і якая паказвае трагедыю тагачаснай беларускай арыстакратыі.

Графіня прызнаецца Крашэўскаму, што вельмі баіцца трапіць у рукі яшчэ аднаго такога Бабровіча, бо іх сямейныя фінансы «вычарпаныя праз няспынныя кантрыбуцыі». Рэч у тым, што пасля задушэння паўстання 1863 года расійскія ўлады абклалі мясцовую каталіцкую шляхту, якая не данесла ім пра паўстанцаў, велізарнымі рэпрэсіўнымі падаткамі, і ўдава літаральна збірала апошнія сродкі, каб захаваць спадчыну мужа.

Паезуіцкі кляштар у Жодзішках на малюнку Канстанціна Тышкевіча з кнігі «Wilja i jej brzegi» 1871 г.

Адказ Крашэўскага быў вельмі эмацыйным. Выдавец прызнаўся, што і сам двойчы станавіўся ахвярай гэтага самага Бабровіча, страціўшы буйныя сумы. Крашэўскі, які добра ведаў працы Канстанціна Тышкевіча, прапанаваў удаве свае паслугі ўласніка друкарні. Ён адразу папярэдзіў, што прыбытку з гэтага выдання не будзе, але паабяцаў зрабіць усё максімальна танна, акуратна і «з усёй далікатнасцю, якой патрабуе памяць нябожчыка».

Тупальшчынскі вялікі камень (цяпер недалёка ад Сяляцічаў Смаргонскага раёна) на малюнку Канстанціна Тышкевіча з кнігі «Wilja i jej brzegi» 1871 г. 

Дзякуючы гэтаму саюзу кніга «Вілія і яе берагі» ўсё ж пабачыла свет. Сёння, праз паўтара стагоддзя, яна застаецца базавай працай для беларускіх этнографаў. Сучасныя краязнаўцы дагэтуль ладзяць экспедыцыі дакладна па маршруце Канстанціна Тышкевіча, выкарыстоўваючы як даведнік кнігу, якую ўдалося ўратаваць і надрукаваць толькі дзякуючы ўпартасці яго жонкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • .
    02.04.2026
    У выданне ўваходзілі мапы маршрута?
    Увогуле, яно ёсць недзе ў электронным выглядзе (як скан, бо тэкст раней хадзіў)?
  • Гендарны хунвейбін
    02.04.2026
    Сава, Тышкевіч не ведаў, што быў трансжанчынай? Ці ксёндз?
  • CV
    02.04.2026
    ., Мапы няма, але электронны варыянт ёсць на Вікісховішчы: https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/eb/Wilija_i_jej_brzegi_by_Konstanty_Tyszkiewicz_%281871%29.pdf

    Там дастаткова цікавых выяваў.

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ38

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць