Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Око Гора», перад падзеннем беспілотнік праляцеў каля 306 кіламетраў, з іх прыкладна 120 кіламетраў — над тэрыторыяй Беларусі. Пасля працяглага палёту ў дрона скончылася паліва, і ён упаў, піша «Флагшток».

Беларускі знішчальнік Су-30, які паднялі для перахопу беспілотніка, збіць яго не змог.
Украінскія OSINT-аналітыкі мяркуюць, што месца падзення знаходзіцца ў раёне вёскі Лучыцы.
Раней паведамлялася, што беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Беларусі каля 4:00 22 жніўня.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Галоўнае, каб пачулі тыя, ад каго залежыць прыняцце рашэнняў. Ад каго залежыць лёс мноства людзей.