Спорт1212

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея

Учорашні матч 19‑га тура Вышэйшай лігі паміж «Мінскам» і «Віцебскам» увайшоў у гісторыю беларускага футбола. Упершыню сустрэчу чэмпіянату краіны сярод мужчынскіх каманд абслугоўвала цалкам жаночая судзейская брыгада, піша Onliner. 

Фота: ФК «Мінск»

Галоўным арбітрам матчу стала ўраджэнка Маладзечна Вольга Блоцкая. Ёй дапамагалі мінчанка Настасся Данчанка і Алеся Гутнік з Брэста. Абавязкі чацвёртага арбітра выконвала Валянціна Сакаловіч з Жодзіна.

Сустрэча завяршылася перамогай «Віцебска» з лікам 1:0.

Для Блоцкай гэта быў ужо чацвёрты матч у мужчынскай «вышцы» — у красавіку арбітр стала першай жанчынай, якая ўзначаліла судзейскую брыгаду ў элітным футбольным дывізіёне Беларусі. Аднак ва ўсіх папярэдніх гульнях у яе камандзе працавалі і мужчыны.

Жаночыя брыгады пад кіраўніцтвам Блоцкай таксама абслугоўвалі матчы Кубка Беларусі. У 2025 годзе такіх гульняў было тры. Аднак і тады чацвёртым суддзёй кожны раз працаваў мужчына.

Каментары12

  • Шэры
    22.08.2026
    Брава , спадарыні !
    Значыць Жыве Беларусь !
  • Жвір
    22.08.2026
    А чаму не ? Чаму гэта так некага дзівіць ? Жанчыны больш непрадузятыя, чым мужчыны, і з уважлівасьцю ў іх лепей, таму такую падзею можна толькі вітаць.
  • 1+1
    22.08.2026
    Жвір , дзе можна пачытаць пра прадузятасць ці ўважлівасць? Гэта факты ці ашчушчэніі? А як з біялагічнымі фактамі, што ўсё ж такі жанчыны фактычна фізічна слабейшыя? Ці біялогія ўжо таксама крайнеправая навука?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць