Грамадства55

Памятаеце польскі дот, на якім малявалі георгіеўскую стужку? Цяпер яго ўпрыгожылі Z-сімволікай

Фартыфікацыйнае збудаванне пад Ляхавічамі, якое ўзводзілася ў міжваенны час для абароны ад Чырвонай Арміі, зноў стала ахвярай прапагандысцкага добраўпарадкавання. Гэтым разам на яго сценах з'явілася не толькі афіцыйная сімволіка, але і сімвалы расійскай агрэсіі.

Польскі дот пры дарозе Баранавічы-Ляхавічы, размаляваны афіцыйнай і Z-сімволікай. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Змены ў абліччы жалезабетоннага дота, што месціцца акурат каля трасы Р-4 паміж Баранавічамі і Ляхавічамі і добра праглядаецца з яе, заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

На сценах дота невядомыя мастакі нанеслі патрыятычнае графіці з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам і рускамоўным надпісам «Молодость, юность, единство» (Маладосць, юнацтва, адзінства). Аднак самай прыкметнай дэталлю сталі некалькі Z-сімвалаў, якія трывала асацыююцца з расійскім уварваннем ва Украіну.

Польскі дот пры дарозе Баранавічы-Ляхавічы, размаляваны афіцыйнай і Z-сімволікай. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Гэты даўгачасны агнявы пункт быў пабудаваны палякамі ў 1937—1939 гадах як частка Баранавіцкага ўмацаванага раёна, у сістэме ўмацаванняў на адрэзку Дарава-Лабузы (№ 10), уздоўж левага берага Шчары. Галоўная мэта гэтай лініі абароны — стрымліванне магчымага наступу Чырвонай Арміі з усходу. 

Польскія доты каля дарогі Баранавічы-Ляхавічы. Фота: Спорт і турызм Ляхавіцкага раёна 

Нягледзячы на гэта, дот ужо трапляў у скандал, калі яго пачалі выкарыстоўваць для прапаганды «Вялікай перамогі».

Вясной 2024 года на сцяне дота, прызначанага для адпору савецкім войскам, нехта буйнымі літарамі вывеў «1941—1945», намаляваў пяціканцовую зорку і георгіеўскую стужку. Пасля зваротаў абураных грамадзян мясцовыя ўлады былі вымушаныя прызнаць «гістарычную недакладнасць». Тагачасны галоўны ідэолаг раёна Вольга Бурак паабяцала прыбраць надпісы, спаслаўшыся на творчасць «нявызначаных асоб».

Польскі дот пры дарозе Баранавічы-Ляхавічы, на сцяне якога ў 2024 годзе выведзеныя лічбы «1941—1945», пяціканцовая зорка і георгіеўская стужка. Скрыншот відэа «Беларусь 4»

На свежых фотаздымках выразна пазнаюцца тыя ж самыя характэрныя шчарбіны на бетоне, а таксама праглядаюцца плямы фарбы — менавіта на тых месцах, дзе раней размяшчаліся папярэднія ідэалагічныя надпісы.

Як бачым, надпісы сапраўды зафарбавалі. Аднак жаданне ператварыць польскую вайсковую спадчыну ў ідэалагічны білборд пры аўтатрасе нікуды не знікла. Цяпер гістарычны аб'ект, пабудаваны для абароны ад Масквы, упрыгожаны сімваламі сучаснага расійскага мілітарызму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • 1
    02.04.2026
    имперским символам самое место на обосценных стенах заброшенного дота.
  • Белорусские зетники
    02.04.2026
    еще пока кочевряжатся, не повидав настоящую мощь украинской армии и (скоро) блока НАТО, на который они так мечтают напасть. Но в обменный фонд они не попадут, только в расход. Вместе со своими идеологами.
  • чытачка загалоўкаў
    02.04.2026
    "упрыгожылі" - дакладна ня лепшы выбар, шаноўная рэдакцыя :/

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць