Грамадства1111

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята

Дэмакратычная лідарка пракаментавала так званы Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, што афіцыйна адзначаецца ў дзвюх краінах сёння.

«2 красавіка рэжым адзначае ледзь не самае цынічнае так званае свята — «Дзень яднання Беларусі і Расіі». Толькі праўда ў тым, што гэтае «яднанне» — толькі шыльда, за якой усё заўсёды выглядае наступным чынам: павольнае знішчэнне нашай ідэнтычнасці і незалежнасці», — кажа яна.

«У Крамлі любяць паўтараць адное і тое ж: «мы адзін народ». Але ж чамусьці менавіта «рускі». Для іх беларуская мова проста дыялект рускай. Нашая самабытная культура — вясковы каларыт, сапраўдная гісторыя — толькі невялічкі дадатак да іх перапісанай і ўсеагульнай «вялікай і рускай». Гэты саюз ніколі не разглядаўся Расіяй як роўны, бо рабіўся дзеля павольнага знішчэння нашай ідэнтычнасці і незалежнасці. Каб потым проста растварыць Беларусь у «рускім свеце», аб якім так мараць. Як сказаў Карал Гаўлічак-Бораўскі — рускія часта называюць усё рускае «славянскім», каб потым назваць усё славянскае «рускім». 

Але ж беларуская гісторыя не расійская. Яна еўрапейская: Статут ВКЛ, гарады з магдэбургскім правам, Скарына, нашыя школы, літаратура, традыцыя самакіравання. Нічога агульнага з тым, каб быць проста «малодшым братам».

Тое, што сёння Расія паўсюль у Беларусі — не сяброўства, а кошт, які Аляксандр Лукашэнка 30 гадоў плаціць з кішэні беларусаў, каб яму дапамагалі ўтрымліваць уладу.

Аднак за гэта беларусы плацяць сваёй бяспекай, суверэнітэтам, будучыняй. Беларусам не патрэбнае такое яднанне. Нам патрэбная Беларусь, якая сама вырашае, куды ісці, з кім сябраваць і як жыць. Беларусь, дзе паважаюць нашую мову, наш выбар і нашую годнасць.

Мы — годны народ Беларусі, і ніколі не будзем малодшымі братамі. Бо мы ведаем, хто мы ёсць», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары11

  • Сымон
    02.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    02.04.2026
    Гы-гы. "Беларусь" - не ВКЛ. Нагадаю белорусскім нацыянал-прафанам, што Расея ніколі НЕ захоплівала і НЕ акупавала "Беларусь", таму што яна, "Белоруссія", ўзьнікла НА тэрыторыі Расейскай імперыі, як яе правінцыя, на месцы захопленага і зьнішчанага Расеяй Вялікага Княства Літоўскага.
  • Спадар
    02.04.2026
    Нууу цалкам лагічна ---- агрэсар і суагрэсар разам...

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца9

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»17

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца9

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць