Свет1111

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік

Масоўцы загадалі радавацца мацней за гледачоў «Еўрабачання».

Беларуская «заўзятарка». Усе фота: «Осторожно, новости»

Арганізатары «Інтэрбачання» пераапранулі ў замежнікаў акцёраў масоўкі — замест грамадзян краін-удзельніц конкурсу, якія не прыехалі ў Расію, піша «Осторожно, новости». 

У гэтыя выходныя ў Маскве праходзіць генеральная рэпетыцыя шоу. За ўдзел у масоўцы за два працоўныя дні абяцаюць 6 тысяч расійскіх рублёў (каля 250 беларускіх рублёў).

Гледачоў «Інтэрбачання» іграюць каля васьмісот чалавек, сярод іх — не больш за два дзясяткі замежнікаў. Пры ўваходзе на Live Аrene размясцілі касцюмерную, дзе акцёрам масоўкі выдавалі атрыбутыку краін-удзельніц «Інтэрбачання»: сцягі, футболкі і нацыянальныя касцюмы.

«Усе не могуць заўзець за Расію», — папярэдзілі прадстаўнікі Першага канала.

Спачатку арганізатары ацэньвалі людзей па тыпажы, а потым вызначалі адпаведную краіну. На выбар: Індыя, ААЭ, Бразілія, Сербія, Беларусь, Куба, Катар і інш. Такім чынам арганізатары прапанавалі гледачам «падтрымаць» тыя краіны, чые грамадзяне не прыехалі на конкурс.

Як піша тэлеграм-канал, падчас рэпетыцыі на экране дэманстравалі кадры «Еўрабачання» мінулых гадоў.

«Мы павінны радавацца лепш, чым яны. Самыя вясёлыя людзі ў Расіі і самыя шчаслівыя», — казалі арганізатары.

Карэспандэнт «Осторожно, новости» сустрэўся з двума маладымі людзьмі з М’янмы, якія вучацца ў Расіі. Пра «Інтэрбачанне» яны даведаліся ад аднакурснікаў і прыйшлі, каб «патанцаваць». Адзін з іх атрымаў футболку са сцягам Кітая. М’янма на конкурсе не прадстаўлена.

На адным з фота можна пабачыць беларускую заўзятарку: у яе — дзяржаўны сцяг, а на галаве чамусьці какошнік. 

«Мне грошы патрэбныя. Ну і з Кіркоравым ноч правесці. Дрэнна ці што?» — патлумачыла яшчэ адна ўдзельніца здымак. Паводле яе слоў, яна часта ходзіць на запісы розных тэлевізійных шоу.

Напярэдадні ў групе для масоўкі арганізатары абвясцілі, што ўсе ўдзельнікі прайшлі праверку службы бяспекі. Перад пачаткам здымак яны падпісалі дамову.

Згодна з ёй, акцёры масоўкі абавязаліся падчас запісу конкурсу не дыскрэдытаваць расійскую армію і не дэманстраваць нацысцкую і экстрэмісцкую сімволіку. Удзельнікам забаранілі прыходзіць у вопратцы «жоўтых і блакітных адценняў».

Акрамя таго, акцёрам масоўкі забаранілі здымаць відэа і фатаграфаваць у канцэртнай зале. Тым, хто парушыць правілы, пагражалі штрафамі ў 500 тыс. рублёў і «разбіральніцтвам са службай бяспекі і юрыстамі Першага канала».

Набор масоўкі на здымкі «Інтэрбачання» абвясцілі тыдзень таму.

Сам конкурс адбудзецца 20 верасня. Паводле арганізатараў, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 23 краін (большасць з іх — дзяржавы БРІКС і СНД).

Расію будзе прадстаўляць Shaman, ад Беларусі паедзе Насця Краўчанка.

Нагадаем, Беларусь і Расія адхіленыя ад удзелу ў штогадовым міжнародным конкурсе «Еўрабачанне». Таму ў Расіі вырашылі аднавіць «Інтэрбачанне», якое праводзілася ў 70-я-80-я гады мінулага стагоддзя пад эгідай савецкага і польскага тэлебачання.

Каментары11

  • Ё
    07.09.2025
    "«Усе не могуць ХВАРЭЦЬ за Расію», — папярэдзілі прадстаўнікі Першага канала."
    Заўзець, Наша Ніва, заўзець.
  • даведка
    07.09.2025
    Это как на фестивале национальных культур в Гродно в том году, где студентов или уроженцев стран выдавали за представителей диаспоры и вешали флаги их стран в качестве участниц фестиваля. Или же на открытии Славянского базара в Витебске в этом году в качестве массовки для речи Лукашенко за ведущего от Украины выдан давно сбежавший оттуда и живущий здесь Тарас Присяжнюк. ))
  • «На беларуску нацягнулі какошнік»
    07.09.2025
    Никто ее никуда не натягивал. Она просто обрусаченная рабыня, скорее всего «вне политики», которая делает все, что ей прикажут.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць