Свет1414

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі

Мясцовыя жыхары кажуць, што ратавальнікі эвакуіравалі параненых мужчын і дзяцей, а жанчын і дзяўчат адсоўвалі ўбок праз забарону на кантакты паміж мужчынамі і жанчынамі.

Фота: AP Photo / Wahidullah Kakar

У Афганістане пасля разбуральнага землятрусу жанчыны былі вымушаныя заставацца пад заваламі, пакуль ратавальнікі дапамагалі мужчынам і дзецям. З-за забароны на кантакты паміж мужчынамі і жанчынамі, якія не з'яўляюцца сваякамі, многія ахвяры засталіся без дапамогі. Некаторыя чакалі, пакуль жанчыны з іншых вёсак прыедуць і дастануць іх, піша выданне «The New York Times».

«Яны сабралі нас у адным куце і забыліся пра нас. Ніхто да нас не падышоў, ніхто не спытаў, што нам трэба», — сказала 19-гадовая Айша з правінцыі Кунар. Яна сказала, што многія жанчыны і дзяўчаты-падлеткі, нават тыя, што сцякалі крывёй, засталіся без дапамогі.

Валанцёр-мужчына Тахзібула Мухазеб распавёў, што мужчынскія медыцынскія брыгады не спяшаліся выцягваць жанчын з-пад руін будынкаў.

«Здавалася, што жанчыны былі нябачныя. Мужчын і дзяцей ратавалі адразу, а жанчыны сядзелі збоку і чакалі дапамогі», — сказаў ён.

У Афганістане строгія культурныя і рэлігійныя нормы, якія выконваюцца ўрадам Талібана, толькі блізкі сваяк мужчынскага полу — бацька, брат, муж ці сын — можа дакранацца да жанчыны. Тое ж самае тычыцца і адваротнага: жанчынам не дазваляецца дакранацца да мужчын па-за межамі сваёй сям'і. У зонах бедства жанчынам-ратавальніцам забаронена дапамагаць мужчынам. Але жанчына можа выцягваць жанчын.

У выпадках, калі побач не было сваякоў мужчынскага полу, ратавальнікі выцягвалі жанчын толькі за вопратку, каб пазбегнуць фізічнага кантакту.

Прадстаўніца структуры «ААН-жанчыны» ў Афганістане Сьюзан Фергюсан падкрэсліла: «Жанчыны і дзяўчаты зноў найбольш пакутуюць ад гэтай катастрофы, таму іх патрэбы павінны быць у цэнтры ўвагі».

Афганістан ужо некалькі гадоў сутыкаецца з недахопам медыцынскіх работнікаў, асабліва жанчын. У мінулым годзе талібы забаранілі жанчынам вучыцца ў медыцынскіх установах, што толькі пагоршыла праблему.

1 жніўня ў Афганістане адбыўся магутны землятрус магнітудай 6 балаў, пасля якога адбылося як мінімум 17 паўторных землятрусаў. 

Паводле звестак урада Афганістана, загінула больш за 2200 чалавек, а яшчэ 3600 атрымалі раненні.

Каментары14

  • политзек
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Каментар
    07.09.2025
    Дзякуй Байдэну на вызваленне Афганістану з-пад імперыялістычага ўплыву
  • Владислав
    07.09.2025
    Каментар, при чому тут Байден? Якщо це Трамп свого часу домовився з Талібаном про вивід американських військ.

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі28

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва дазволіла машынам з беларускімі нумарамі, якія вяртаюцца ў Беларусь, перасякаць сваю мяжу2

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі28

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць