Грамадства55

Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, цяпер працуе ў польскай школе. Як уражанні?

Пра польскую школу і заробкі настаўнікаў Таццяна Крапіневіч, былая фіналістка конкурсу «Настаўнік года Беларусі», расказала ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Таццяна Крапіневіч Tatiana Krapinevich Татьяна Крапиневич
Таццяна Крапіневіч. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

У мінулым Таццяна Крапіневіч працавала ў Мінску ў бізнэс-сферы, а пасля, перагарэўшы, перабралася ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей матэматыцы. Вельмі хутка яна стала намесніцай дырэктара, а яшчэ — першым супрацоўнікам, хто прынёс Ляхавіцкай гімназіі фінальнае месца на профільным прэстыжным конкурсе «Настаўнік для Беларусі».

У пачатку гэтага года Таццяна разам з малодшай дачкой была вымушаная бегчы з Беларусі пасля даносаў Вольгі Бондаравай.

У эміграцыі жанчыне прыйшлося пачынаць усё з нуля. Спачатку яна выкладала матэматыку анлайн: частка вучняў засталася з Беларусі, частка ж раней пераехала з бацькамі ў Польшчу.

А з 1 верасня яна выйшла на працу ў польскай школе. 

Настолькі не верыла ў сябе, што нават не адпраўляла рэзюмэ

Па словах Таццяны, галоўнае, што яна адчула ў польскай школе, — гэта атмасфера поўнай свабоды і адсутнасць ціску. Увесь калектыў, ад настаўнікаў да вучняў, успрымаецца як адна вялікая сям'я, дзе галоўная мэта — стварыць камфорт для ўсіх.

Шлях у польскую школу для Таццяны быў поўны хваляванняў, у першую чаргу з-за моўнага бар'еру. Яна настолькі не верыла ў свае сілы, што нават не адпраўляла рэзюмэ сама. Ініцыятыву праявіла адміністрацыя школы: намесніца дырэктара сама патэлефанавала ёй і запрасіла на працу.

Нават пасля гэтага Таццяна лічыла сваё рашэнне авантурай:

«Я проста штодзённа гэтую польскую мову вучыла, працягваю яе вучыць. І, вядома, я не верыла да апошняга, да таго, як падпісала дамову, што гэта ўсё адбываецца насамрэч, што я сапраўды прыйду. Ужо перад 1 вераснем у мяне з'явіўся такі страх, што мне хацелася адступіць назад, я ўжо ўсім тэлефанавала, казала: «Ну, гэта ж авантура нейкая — не ведаць польскую мову вельмі добра і ісці выкладаць дзецям». Мяне ўсе запэўнівалі: «Усё будзе добра». Адміністрацыя школы: «Не хвалюйцеся, усё будзе добра».

На першых жа ўроках Таццяна шчыра прызналася вучням, што мае праблемы з польскай мовай, і прапанавала ім своеасаблівую дамову: яна будзе вучыць іх матэматыцы, а яны яе — польскай мове. Дзеці з энтузіязмам адгукнуліся на гэтую просьбу.

Што адметнага ў польскай школе

Адрозненні паміж дзвюма сістэмамі адукацыі Таццяна называе каласальнымі. У Польшчы настаўнік мае значна больш свабоды:

«Тут няма спецыяльных патрабаванняў, каб былі адны падручнікі, як у нас у краіне, для ўсіх школ усёй краіны. І ў рамках гэтай праграмы настаўнік, у прынцыпе, развязаны. Ён сам можа гэтыя тэмы выбіраць, якую зараз, якую пазней, гэта значыць расстаўляць іх у патрэбным яму парадку.

Прыкладныя планы ёсць, прыкладная тэматычная разбіўка таксама ёсць, але тут у настаўніка больш свабоды. Тут няма такіх жорсткіх патрабаванняў, прапісаных, што сёння мы вывучаем вось гэта і на гэта столькі адведзена гадзін».

Кардынальна адрозніваецца і сістэма ацэнкі. У польскай школе ставяцца дзве асноўныя адзнакі: за першае і другое паўгоддзе. Мэта — не пастаянны кантроль, а зваротная сувязь.

Фота з асабістага архіва Таццяны

«Тут не стаіць мэта пастаянна правяраць, кантраляваць і ацэньваць. Тут ацэнка больш носіць такі апісальны характар: што дзіця ўмее, якія дасягненні. І тут больш свабоды ў гэтым плане. Ты можаш рабіць усё, што ты хочаш. Галоўнае — вынік».

Пры гэтым, як даводзіць Таццяна, уся сістэма абсалютна празрыстая: усе крытэрыі ацэнкі тлумачацца вучням і бацькам на самым пачатку навучальнага года. Адзнакі выстаўляюцца ў электронны дзённік.

Што з сшыткамі?

Адно з самых моцных уражанняў на Таццяну зрабіў падыход да вядзення сшыткаў. У польскай школе адсутнічае строгі кантроль за іх афармленнем, няма праверкі сшыткаў. Дзеці могуць афармляць свае запісы так, як ім зручна: у выглядзе тэксту, з выкарыстаннем малюнкаў, наклеек. Галоўнае — каб было відаць, што дзіця працуе.

«Ніхто не лічыць гэтыя клетачкі. І тут у мяне кальнула ў сэрцы», — з іроніяй кажа Таццяна, узгадваючы беларускія рэаліі.

Гэта, на яе думку, дае вучням больш свабоды для творчасці і самавыяўлення, а настаўнікаў пазбаўляе ад велізарнай колькасці папяровай працы.

У польскай школе хатнія заданні не з'яўляюцца абавязковымі. Іх задаюць для тых, хто хоча займацца дадаткова. Таццяна лічыць, што гэта правільны падыход, бо ён не ператварае хатнюю працу ў «інструмент кантролю і пакарання», як гэта часта бывае ў Беларусі.

Ці слабейшая польская адукацыя?

Некаторыя бацькі-эмігранты лічаць, што польская адукацыя слабейшая за беларускую. Таццяна ж тлумачыць, што сістэмы навучання матэматыцы ў Польшчы і Беларусі розныя.

Беларуская — больш акадэмічная, аналітычная, але пры гэтым моцна перагружаная. Польская праграма значна больш расслабленая.

Па словах Таццяны, у тым жа 5-м класе дзеці толькі вучацца базавым аперацыям — складанню і адніманню дробаў. Матэрыял падаецца паступова.

У польскай школе, як тлумачыць Крапіневіч, няма мэты гнацца за вышэйшай адукацыяй, усё заточана на тое, якія ёсць схільнасці ў дзіцяці.

Пры гэтым, як адзначае Таццяна, польскія праграмы больш практыка-арыентаваныя. У Беларусі яе фішкай было ўменне паказваць дзецям практычнае прымяненне матэматыкі, адказваючы на іх вечнае пытанне: «А нашто тая матэматыка ў жыцці?». У Польшчы гэты падыход аказаўся не ўнікальным метадам, а агульнапрынятай нормай.

Заданні звязаны з рэальнымі жыццёвымі сітуацыямі: банкаўскія разлікі, пакупкі ў краме, выкарыстанне плацежных картак. Такім чынам, матывацыя вучняў вывучаць прадмет закладзена ўжо ў самой праграме.

Заробкі

Існуе меркаванне, што настаўнікі ў Польшчы зарабляюць мала. Таццяна пацвярджае, што па польскіх мерках гэта сапраўды так, і ў школах нават не хапае спецыялістаў. Аднак у параўнанні з Беларуссю розніца каласальная.

Як расказвае Крапіневіч, поўная стаўка настаўніка ў Польшчы — 18 гадзін у тыдзень, яна працуе ў двух пятых і адным шостым класе і мае 12 гадзін. Пры гэтым Таццяне давялося зноў пачынаць з самага ніжэйшага ўзроўню кваліфікацыі.

«З улікам таго, што я на самым пачатковым, ніжнім узроўні як настаўнік працую на няпоўную стаўку, я атрымліваю больш, чым я атрымлівала як настаўнік вышэйшай катэгорыі ў нас у краіне, працуючы больш чым на стаўку. (….) Калі б, вядома, не [польскія цэны на] жыллё, то жыць можна было б спакойна і прыпяваючы», — даводзіць яна.

Каментары5

  • Не так
    04.09.2025
    Так, она, конечно, молодец. Но европейская система образования ориентирована на слабейших в классе, а не на сильнейших, как у нас. Расслабленная атмосфера в школе лишает детей мотивации учиться, особенно в подростковом возрасте. Родителям крайне сложно ориентировать детей на вышку без помощи школы, даже если дети способные. Я не идеализирую теперешнюю школу РБ, наоборот, считаю, что единственное полезное нововведение - будущий запрет на смартфоны. Но европейская гос школа не идеальна, родителям нужно знать об этом, чтоб не получить в семье врачей разнорабочего, не любящего и не умеющего толком читать.
  • Правильно
    04.09.2025
    Ну кто через 20 лет после школы вспомнит формулу дискминанта?
  • Из США
    04.09.2025
    В Америке такой же подход - большинству не давать серьезного образования, немного писать и читать, очень поверхностно точные науки и тп. Зато всяким сексуальным премудростям учат, причем с уклоном в однополые. Плебс для них должен быть полуграмотный и развратный.

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь22

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты10

Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах24

Мужчына на мыліцах напаў у Мінску на сям'ю з маленькім дзіцём1

Па беларускіх школах разаслалі лісты ад імя МУС, што расійскія вайскоўцы гвалцяць непаўналетніх. Кажуць, што гэта фэйк1

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь22

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць