Здароўе1111

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову

Маштабнае даследаванне паказала, што некаторыя лекі, калі іх прымаць падчас цяжарнасці, павялічваюць імавернасць развіцця аўтызму ў дзіцяці. А калі іх прымаць адначасова, то рызыка ўзрастае ў разы. Сярод іх — антыдэпрэсанты, лекі ад ціску і ад халестэрыну. Вось што гэта за лекі і што раяць навукоўцы.

Фота: ccnull.de/CC BY 2.0 DE

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Медыцынскага цэнтра Універсітэта Небраскі і апублікаванае ў часопісе Molecular Psychiatry, ахапіла медыцынскія запісы дзяцей, якія нарадзіліся ў ЗША з 2014 па 2023 год. Спецыялісты выявілі нечаканую сувязь паміж пятнаццаццю папулярнымі лекамі і павышанай рызыкай разладаў аўтыстычнага спектра ў дзяцей.

Гэтыя прэпараты належаць да розных класаў — антыдэпрэсанты, статыны, лекі ад ціску і халестэрыну. Але іх аб'ядноўвае адно супольнае пабочнае дзеянне: здольнасць блакаваць выпрацоўку халестэрыну на клеткавым узроўні.

Хаця халестэрын у дарослых часта асацыюецца з хваробамі сэрца, для плода ён з'яўляецца жыццёва важным будаўнічым матэрыялам. Асабліва ён неабходны для мозгу, органа, які ўтрымлівае больш за ўсё халестэрыну. Каля сярэдзіны цяжарнасці (прыкладна на 19‑20 тыдні) мозг плода пачынае самастойна сінтэзаваць уласны халестэрын, і парушэнне гэтага працэсу можа закласці аснову для сур'ёзных праблем у развіцці мозгу.

Лічбы з даследавання ўражваюць: прыём хаця б аднаго з такіх прэпаратаў падчас цяжарнасці быў звязаны з павелічэннем адноснай рызыкі аўтызму ў дзіцяці на 47%. Пры гэтым рызыка ўзрастае ў геаметрычнай прагрэсіі, калі жанчыне прызначаюць адразу некалькі лекаў.

На кожны дадатковы прэпарат імавернасць аўтызму павялічвалася ў 1,33 разу, а калі пацыентка адначасова прымала чатыры і больш такіх лекаў, рызыка для дзіцяці перавышала базавую ўжо ў 2,33 разу (на 130%).

Сітуацыя ўскладняецца тым, што папулярнасць гэтых лекаў сярод цяжарных імкліва расце. Паводле даных даследавання, доля цяжарных жанчын, якім прызначалі хаця б адзін такі прэпарат, павялічылася больш чым у тры разы — з 4,6% у 2014 годзе да 16,8% у 2023 годзе.

Каб пераканацца, што праблема заключаецца менавіта ў медыкаментах, а не ў хваробах маці, напрыклад, дэпрэсіі ці шызафрэніі, якія таксама маюць генетычны фактар рызыкі аўтызму, даследчыкі правялі дадатковыя статыстычныя карэкціроўкі. Хаця ўлік псіхіятрычных дыягназаў крыху знізіў паказчыкі для некаторых антыдэпрэсантаў і нейралептыкаў, агульная сувязь засталася відавочнай.

У той жа час даследчыкі настойліва перасцерагаюць ад самастойнага спынення лячэння. Гэтыя прэпараты з'яўляюцца жыццёва важнымі для многіх дарослых, чый сфармаваны мозг амаль не адчувае ўплыву блакіроўкі халестэрыну дзякуючы яго павольнаму абмену.

У выпадку, калі вы п'яце такія лекі, варта пракансультавацца са спецыялістам — на этапе планавання цяжарнасці ці хаця б адразу, як пра цяжарнасць стала вядома.

Вось, якія прэпараты інгібіруюць біясінтэз стэролаў (халестэрыну) у арганізме і звязаныя з павышэннем рызыкі аўтызму ў дзіцяці:

  • Антыдэпрэсанты: Сертралін (Sertraline), Флуаксэцін (Fluoxetine), Бупрапіён (Bupropion), Тразадон (Trazodone),
  • Нейралептыкі (антыпсіхотыкі): Арыпіпразол (Aripiprazole), Карыпразін (Cariprazine) (паказаў самую высокую індывідуальную рызыку, павялічваючы яе ў 2,59 разу), Галаперыдол (Haloperidol),
  • Супрацьтрывожныя сродкі: Буспірон (Buspirone),
  • Бэта-адранаблакатары (лекі ад высокага ціску і хвароб сэрца): Метапралол (Metoprolol), Прапраналол (Propranolol), Небівалол (Nebivolol),
  • Статыны (для зніжэння ўзроўню халестэрыну): Аторвастацін (Atorvastatin), Сімвастацін (Simvastatin), Разувастацін (Rosuvastatin), Правастацін (Pravastatin).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Усё трэба рабіць своечасова
    29.04.2026
    Навошта 20-25-гадовай дзяўчыне такія ўбойныя таблеткі піць? Такія прызначаюць бабулям пасля інсульту. Ці гэта парады для ахвяраў новамодных грамадскіх цячэнняў тыпу "фемінізму", ці новамоднай прапаганды "спачатку трэба зарабіць шмат грошай, купіць кватэру, павандраваць па ўсіх краінах свету, а нараджаць потым, гадоў у 40-45"?

    Ну тады зразумела. Паназбірала інфекцый ад усіх мужыкоў па ўсім свеце, збіла ўсе прыродныя рытмы пералётамі, панаела поўныя сасуды халестэрыну, павысіла сабе ціск вечным "дасцігатарствам"/кар'ерызмам і чарговымі расставаннямі з чарговым "партнёрам", ну тады наперад - піць статыны, лекі ад ціску і антыдэпрэсанты.
  • Дзмітрый
    29.04.2026
    Каб выявіць статыстычную залежнасць механіку самога працэсу не трэба ведаць. Пра ролю халестэрыну даволі падрабязна напісана. Дэталі іншыя каманды даследуюць.
  • Indrid Cold
    29.04.2026
    Аўтызм - гэта норма. Людзі без аўтызму - вар'яты

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць