Грамадства44

Камунальнікі пойдуць аглядаць дамы беларусаў

Стартаваў вясновы агляд жылфонду. Камунальныя службы правяраюць стан дамоў, інжынерных сістэм, каб ацаніць іх пасля зімы, паведаміў тэлеграм-канал ЖКГ Мінска.

Фота: LookByMedia

Падчас абходаў спецыялісты будуць глядзець работу дымавых і вентыляцыйных каналаў. Таксама ўвагу ўдзеляць агульнаму тэхнічнаму стану будынкаў: фасадам, дахам, балконам, уваходным групам і пад'ездам.

Акрамя таго, правераць тэхнічныя паверхі і гарышчы, а таксама работу агульнадамавых лічыльнікаў электраэнергіі і сістэм асвятлення.

Паралельна камунальнікі будуць ацэньваць стан прыдамавых тэрыторый — дарожнае пакрыццё, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі.

Усе выяўленыя дэфекты, якія могуць паўплываць на бяспеку, абяцаюць ліквідаваць аператыўна. Калі гэта немагчыма зрабіць адразу, небяспечныя ўчасткі агародзяць або дэмантуюць.

Праверкі носяць планавы характар і праводзяцца штогод. 

Каментары4

  • Ёсік
    29.04.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, назва артыкула не адпавядае зьместу артыкула - не знайшоў нідзе, што пойдуць па кватэрах. Па дамам, сутарэньням, гарышчам будуць поўзаць, а ў кватэры ані слова. А вось да некаторых трэ было б зайсьці, пацікавіцца дазволам на аб'яднаньне кухні з гаўбцам, зносам сьцен.
  • сергей
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Turam
    29.04.2026
    Ёсік, стукачок, у блатных от власти крыша есть, пострадают простые люди. Или тебе такое нравится?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць