Свет99

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося

У нядзелю 26 красавіка ў другой палове дня родныя памерлага 60‑гадовага мужчыны прыйшлі на могілкі ў вёсцы Біяцаўцы ў Прэшаўскім краі Славакіі. І там з імі здарылася незвычайная гісторыя, паведамляе denik.cz.

Фота ілюстрацыйнае

Калі дочкі падышлі да магілы бацькі і пачалі на ёй галасіць, яны пачулі з-пад зямлі гукі, падобныя да стукаў і чалавечага голасу. Паводле сведак, шумы паўтараліся неаднаразова.

Жанчыны спалохаліся і выклікалі паліцыю. Як паведамляецца, патруль прыбыў праз некалькі дзясяткаў хвілін. Спачатку супрацоўнікі паставіліся да паведамлення пра шум скептычна, аднак пасля самі пачулі гукі з месца пахавання. Адзін з паліцэйскіх нават зафіксаваў гэта на запіс.

За адкрыццё магілы ўзяліся не адразу. Патрэбна было атрымаць на гэта законны дазвол, выклікаць пахавальную службу і арганізаваць работы. Да гэтага часу паліцыя абмежавала доступ людзей да месца здарэння.

Прыкладна пасля 18‑й гадзіны на могілкі прыбылі пажарнікі і іншыя службы, якія аказвалі тэхнічную дапамогу. Пасля гэтага магілу адкрылі.

Унутры пахавання знайшлі цела мужчыны. Паводле апісанняў, яно мела прыкметы пасінення. Медыкі і следчыя пачалі працэсуальныя дзеянні на месцы.

Цела накіравалі на судова-медыцынскую экспертызу. Яна павінна вызначыць дакладны час і прычыну смерці, а таксама высветліць, ці маглі гукі быць звязаныя з целам або мелі іншае паходжанне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў прызнаны памерлым пасля цяжкіх ускладненняў здароўя. Ён перанёс ампутацыю нагі, пасля чаго развіўся сепсіс. Паводле медыцынскіх дакументаў, ягоная смерць была канстатаваная раней, а пахаванне адбылося за некалькі дзён да здарэння.

Паліцыя Прэшаўскага краю паведаміла, што прыняла матэрыялы па справе і праводзіць праверку ўсіх абставін. Пасля заканчэння расследавання сям’я зможа арганізаваць паўторнае пахаванне.

Каментары9

  • Славаччына ж?
    29.04.2026
    Славаччына ж правільна, не?
  • які жахлівы маразм
    29.04.2026
    То бок чалавек паміраў ад удушша, а магілу не ўскрывалі адразу, а чакалі законнага дазволу?
  • Так
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць