Грамадства99

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле

У Нясвіжы 25 красавіка ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар работніц жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ініцыятыву прымеркавалі да абвешчанага Лукашэнкам Года беларускай жанчыны. Аднак знешні выгляд знака моцна здзівіў. 

Знак паставілі на набярэжнай, дзе таксама заклалі алею з вербаў і яблынь.

«Гэта падзея, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, абвешчанага кіраўніком дзяржавы ў 2026 годзе, закладае новую, цудоўную традыцыю — выказваць глыбокую павагу, удзячнасць і захапленне жанчынам, чыя добрасумленная праца ў сістэме ЖКГ заслугоўвае самых цёплых слоў», — даводзіць мясцовая прэса значэнне падзеі.

Падчас цырымоніі намеснік міністра ЖКГ Андрэй Рамашка падкрэсліў, што з 110 тысяч работнікаў галіны больш за 30 тысяч — гэта жанчыны, якія працуюць усюды: ад кацельняў і двароў да офісаў і спецтранспарту. 

Але памятны знак беларускай жанчыне ЖКГ чамусьці паставілі ў выглядзе надмагільнага помніка. Каментатары не хавалі абурэння. 

«Гэта магільная пліта?».

«Вечная памяць».

«Божа, які трэш!!!! Няўжо, пакуль манціравалі, нічога ў галовы іх не прыйшло. Памінкі беларускай жанчыны».

«Гэта ж прыкол, так?»

«Жанчыны ЖКГ пад гэтай надмагільнай плітой, іх там і пахавалі? Усіх разам?»

«Гэта што, братэрская (сястрынская) магіла жанчын ЖКГ? Неяк страшна стала».

«Я падумала, не прачытаўшы, нейкая Алеся памерла. ***дзец, хто там такі крэатыўны».

«Таксама падумала: надмагілле Алесі».

«Яшчэ год жанчыны не скончыўся, а яны яе ўжо пахавалі».

Каментары9

  • Марта
    28.04.2026
    Ну а чо,калі німа рэальнай абратнай связі з народам,калі ўсіх,з кім можна была б параіцца,пасадзілі або заткнулі,то і выходзяць такія вось надмагіллі...І ведь рэальна пахароніць,калі верне ў абарот чарнобыльскія землі...
  • СССР 2.0
    28.04.2026
    Вечная памяць
  • ОМ
    28.04.2026
    Паказаў фотку жонцы - та пасьмяялася, пытаецца: "Цэсьлер прыдумаў?"

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць