Гісторыя44

«Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь

7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля.

Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941—1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне (ЗША). У 2010‑2015 узначальваў беларускае, а пазней — ізраільскае прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра. Запрошаны даследчык універсітэту Уэслеан (Wesleyan University).

У ягонай кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.

У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковае абарачэнне значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.

У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, частка з іх — упершыню.

З кнігі можна даведацца:

  • што хоць савецкі і нацыскі рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалогіі, абодва яны былі аднолькава людажэрскія. Як першы, так і другі практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва і імкнуліся вынішчыць цэлыя яго групы. Саветы ажыццявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёна польскіх вайсковых асаднікаў з сем’ямі, нацысты ж зганялі яўрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іх фізічную ліквідацыю.
  • што нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязлітаснай вайны на знішчэнне, а пік кровапраліцця прыпаў на час, калі немцы адчулі перспектыву паразы ў гэтай вайне.

Гэтае выданне належыць да шэрагу найлепшых прац беларускіх і замежных гісторыкаў, прысвечаных Беларусі пад нямецкай акупацыяй — Юрыя Туронка, Бернгарда К'яры, Леаніда Рэйна ды інш.

Час правядзення прэзентацыі: 7 мая (чацвер), 18:00 — 19:30.

Адрас: Muzeum Wolnej Białorusi (ul. Foksal 11/1), Warszawa.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары4

  • .
    29.04.2026
    Беларускі пераклад кнігі выйшаў даўно, ў 2018 г. Думаеш, мабыць, прэзентацыя новага выдання - а не. І так не першы раз, уся серыя гэтых навін пра прэзентацыі такая ж.
    Кнігі важныя. Расказаць яшчэ раз з аўтарам і перакладчыкам - добра.
    Але сама камунікацыя (навіны ў сацсетках) пабудавана блытана, без належнага кантэксту. Выглядае, што сммшчыкі і журналісты і самі не ведаюць, што капіруюць. Гэта і непавага да чытачоў.
  • .
    03.05.2026
    А хіба ў 1921-1939 Заходняя Беларусь неакупаваная была?
    Чамусьці літоўцы лічаць што Вільню ў той час палякі акупавалі, украінцы кажуць пра акупацыю Галічыны. А нашы як вады ў рот набралі
    ПС: БССР гэта таксама акупацыя
  • .
    03.05.2026
    А цяжка інакш падпісацца, ну хаця б каб не было блытаніны, непасрэдна ў гэтым кантэксце?

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць