Грамадства11

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі

Пакуль Беларусь засынае снежным крупамі, а сады, што толькі пачалі цвісці, накрываюць зваротныя замаразкі, ад беларускіх грыбнікоў прыходзяць неверагодныя навіны — дзе-нідзе з’явіліся першыя падасінавікі. Такой нечаканай знаходкай днямі падзяліўся ў сацсетках прафесійны грыбнік і блогер Аляксандр Гарбацэвіч, заўважыла выданне Telegraf.news. «Грыбную анамалію» ён патлумачыў лакальным «эфектам вечнага лета».

Першыя падасінавікі да сябе ў кошык Гарбацэвіч у гэтым сезоне паклаў надзвычай рана — 24 красавіка. Нягледзячы на ўвесь свой багаты досвед, такое ранняе з’яўленне гэтага віду здзівіла нават прафесіянала.

Як правіла, падасінавікі з’яўляюцца бліжэй да сярэдзіны чэрвеня і пладаносяць трыма асноўнымі хвалямі. Самая першая і, як правіла, нешматлікая хваля ў нашых шыротах можа стартаваць у пачатку чэрвеня (так званыя «касавікі»). Масавы збор падасінавікаў прыпадае на ліпень-жнівень, а самым багатым на ўраджай перыядам лічыцца трэці збор — з сярэдзіны жніўня па верасень.

@skyforest1

24 апреля 2026 Беларусь ПОДОСИНОВИКИ! ☢️

♬ оригинальный звук - SkyForest1

З’яўленне падасінавікаў у красавіку Гарбацэвіч назваў «анамаліяй», але ёй знайшлося рацыянальнае тлумачэнне. Аказалася, што грыбы з’явіліся не на рандомнай лясной палянцы, а над цеплатрасай. Менавіта яна стварыла ў гэтым месцы «эфект вечнага лета» — так яго назвала спецыялістка з Акадэміі навук Беларусі.

«Міцэлій падасінавіка, які ў норме чакае прагрэву зямлі да канца мая або пачатку чэрвеня, атрымлівае сігнал аб пачатку сезона значна раней. Пастаянны прагрэў ад труб імітуе ўмовы пачатку лета, запускаючы працэс фарміравання пладовых цел, як толькі сыходзіць снег. Вясной глеба максімальна насычаная вільгаццю ад снегу, які растае. Спалучэнне высокай вільготнасці і цяпла ад цеплатрасы стварае эфект парніка», — патлумачыла спецыялістка.

Паводле яе слоў, такія «анамальныя месцы» могуць з’явіцца каля цеплатрас, дзе растуць асіны і бярозы, але толькі ў тым выпадку, калі ў дрэў ужо сфарміраваны сімбіёз з грыбным міцэліем.

Дарэчы, свой першы вясновы «ўлоў» Гарбацэвіч аднёс на праверку ў лабараторыю. Выпрабаванні паказалі, што красавіцкія падасінавікі абсалютна чыстыя з пункта гледжання радыеактыўнага заражэння.

Каментары1

  • gift
    29.04.2026
    Ён заплаціў белэнерга за падагрэў?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць