Мова44

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы

Тузін адметных беларускіх прыказак сабрала выданне Palatno.

беларускія прыказкі, беларусы ў традыцыйным строі

Андрэй за ўсіх мудрэй

Часцей ужываецца як насмешка над самахвалам.

«Патрэбны іншыя ўмовы… Што ж мы бачым замест гэтага? А тое, што бачым: адзін Андрэй за ўсіх мудрэй. Адзін усіх вучыць, як што рабіць: як расціць хлеб, як будаваць дом… і гэтак далей». (Ніл Гілевіч, «Жыццёвы выбар»)

Аржаная каша сама сябе хваліць

Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць.

«Аржаная каша сама сябе хваліць, — едучы думаў Рагуля. — Выхваляўся [Абрамчык], што адзіны за мяжою прадстаўнік бацькаўшчыны…» (Ілля Гурскі, «Чужы хлеб»)

З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі — зусім ніякі

Кажуць з насмешкай і асуджэннем пра гультаёў.

«Раней казалі: з музыкі хлеб невялікі, а з гулякі — ніякі. Прымаўка, відаць, устарэла напалову. Гультаям ва ўсе часы абы дзень да вечара пражыць, а там хоць певень не кукарэкай.. А вось музыкі сёння ў пашаноце. Дай бог кожнаму за месяц зарабіць, колькі яны зарабляюць за адно вяселле». (Васіль Шырко, «О, sancta simplicitas!»)

Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос

Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто пагардліва, фанабэрыста выхваляецца дасягнуць чагосьці, але церпіць няўдачу.

«— З-за чаго ж увесь сыр-бор разгарэўся?.. — Правініўся!.. — А што? Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос! Ведаеце, Мацвей Іванавіч, мала прыемнага, і ганарыцца ёй няма як і забыць няможна…» (Васіль Якавенка, «Ах, Арэса, Арэса…»)

Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова

Гаворыцца як насмешка над мужчынам, калі ім кіруе, бярэ над ім верх жанчына.

«— Клопат пра сям’ю — не малая турбота. Дзеля яе, бывае, трэба ісці і на тое, на што душа і не згаджаецца… — Асабліва, калі ў цябе такая жонка, як Раксана! — Не заракайся! І тваё цялятка рана-позна будзе з рагамі! — Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова!» (Генрых Далідовіч, «Кліч роднага звона»)

Куды вароне ні лятаць дзярмо кляваць

Гаворыцца з насмешкай пра няўдачніка, пра таго, каму аніяк не шанцуе.

«Міша з Янкам ведалі, што найбольш грошай ішло на іх вучобу, таму і вырашылі вярнуцца назад, хоць прадчувалі, што вясковыя насмешнікі сустрэнуць іх прыказкай: «Куды вароне ні лятаць дзярмо кляваць». (Уладзімір Калеснік, «Янка Брыль»)

Мой бацька нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць

Насмешка з таго, хто не вылазіць з даўгоў.

«Маці як пазычыць грошы і не можа іх у час аддаць, непакоіцца ўсё… Затое ж мой тата нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць». (С. Лобач, «Горкую лілею пакашу…»)

Не ў тым сіла, што кабыла сіва, а што воза не цягне

Кажуць з насмешкай, калі нехта адкідае няслушныя доказы, меркаванні і прычыны.

«Мы так нядбалы, нярупны, што не можам падтрымаць свае ядынае газеты «Нашай Нівы». Не ў тым, кажуць, сіла, што кабыла сіва, а што возу не цягне. Не аб тым ідзе, каб назвацца беларусам ды сядзець зацяўшы рукі. Пачэснае імя «беларус» вымагае дзела…» (Язэп Лёсік, «Украінска-беларуская вечарынка ў Сібіры»)

Нечым ваўку спаражняцца, дык ён лыкам

Кажуць з абурэннем ці з насмешкай пра таго або таму, хто няўмела, беспадстаўна апраўдваецца ці ўзводзіць паклёп на каго-небудзь.

«— Не ўмееш ты хадзіць [гуляючы ў шахматы]! Я табе адразу мат прыляпіў бы, каб ты, шэльма, не скруціў! — Калі я, гэта тое як яго, скруціў? Нечым ваўку, гэта тое як яго, дык лыкамі?» (Андрэй Мрый, «Запіскі Самсона Самасуя»)

Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, ды пан не бярэ

Хацелася б зрабіць што-небудзь, ды немагчыма. Кажуць з насмешкай пра чые-небудзь нязбытныя ці недарэчныя планы.

Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну

Кажуць з насмешкай пра пажылога мужчыну, які пачынае цікавіцца жанчынамі.

«[Ганна Паўлаўна:] Такі ціхоня, размазня! Хто б гэта мог падумаць! Ха-ха-ха. [Гарлахвацкі:] Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну». (Кандрат Крапіва, «Хто смяецца апошнім»)

Хоць за вала, абы дома не была

Говорыцца як насмешка з дзяўчыны, якая з-за пэўных прычын гатова пайсці замуж абы за каго.

«Седзячы побач, ён думаў зусім другое: «Яна не кахае мяне, ёй цяпер хоць за вала, абы дома не была, абы схаваць свой дзявочы сорам». (Барыс Сачанка, «Дзік-бадзяга»)

Каментары4

  • Ээээ
    06.09.2025
    Праз аднаго барана усё стада пагана

    Не, гэта не трэба.
  • Вольга
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вадзім
    07.09.2025
    > Гаворыцца як насмешка над мужчынам, калі ім кіруе, бярэ над ім верх жанчына.

    Сур'ёзна? Аскепкі дамастроя цягнуць у 21 стагоддзе?

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць