Грамадства44

Польскі візавы цэнтр паведаміў, што ўсё часцей на падачу віз рэгіструюцца праз боты. Такія запісы могуць адмяніць

Польскі візавы цэнтр VFS Global паведамляе, што апошнім часам вырасла актыўнасць запісу на прыём з дапамогай аўтаматызаваных інструментаў. 

Візавы цэнтр нагадвае, што калі пры рэгістрацыі ўліковага запісу або запісу на прыём будуць выяўленыя ілжывыя або ашуканскія даныя, запіс могуць адмяніць.

Браніраванні, зробленыя з выкарыстаннем ілжывых даных, інфармацыі ад пасярэднікаў або праз ботаў, будуць адмененыя, калі такое будзе заўважана.

На кожны ўнікальны нумар пашпарта можна зарэгістраваць толькі адзін асабісты кабінет. Калі ўліковы запіс зарэгістравала трэцяя асоба ад імя заяўніка, заяўнік больш не зможа запісацца на прыём самастойна.

«Нашы сістэмы актыўна адсочваюць падазроную актыўнасць пры браніраванні і прымаюць неабходныя меры для забеспячэння справядлівага і празрыстага працэсу браніравання для ўсіх заяўнікаў», — сказана на сайце VFS Global.

Каментары4

  • Политзек
    07.09.2025
    Друг регался из Беларуси,самому этот сделать анрил и как тогда быть?не проще ли реально по живой очереди принимать в визовом центре условно по 50 чел в день?коронавируса же нет)и никакого мошенничества не будет
  • Праўда
    07.09.2025
    Политзек, хоць нешта ты разумнае напісаў. Даўно пра гэта гаворыцца. Але візавым цэнтрам, можа нават і іх працадаўцам - не цікава заціскаць сваю дадатковую крыніцу даходаў.
  • Трэба сябе паводзіць правільна
    07.09.2025
    Гэта ўсе зза фанатаў каржа.

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу заляцелі больш за два дзясяткі расійскіх дронаў, а не 101

Беларусь і Польшча сёння ўначы абменьваліся інфармацыяй пра расійскія беспілотнікі — генштаб Беларусі13

У Расіі Z-блогера запісалі пры абмеркаванні адкату на пастаўках гуманітарнай дапамогі3

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай29

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць