Свет

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Салдаты арміі Непала ўвайшлі ў сталіцу вечарам аўторка, дзевятага верасня, на фоне масавага росту выпадкаў рабаванняў, вандалізму і падпалаў, паведамляе мясцовае выданне Khabarhub.

Фота: Sunil Pradhan/Anadolu via Getty Images

Вайскоўцы патрулююць спустошаныя вуліцы Катманду і ўзялі пад варту будынак парламента, піша Reuters. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Непала, падчас пратэстаў загінулі 25 чалавек, колькасць параненых перавысіла 600 чалавек. Вайсковыя кіраўнікі спрабуюць арганізаваць перамовы паміж лідарамі пратэстаў і ўладай.

Раней непальскія вайскоўцы адкрылі агонь па зняволеных, якія спрабавалі збегчы на фоне вулічных пратэстаў. Загінуў адзін арыштаваны, яшчэ некалькі чалавек былі параненыя. Khabarhub адзначае, што спробы ўцёкаў зафіксаваныя ў турмах па ўсёй краіне.

На мінулым тыдні ўлады Непала заблакавалі 26 сацсетак, платформаў і іншых сэрвісаў, у тым ліку папулярныя ў краіне Facebook, Instagram, WhatsApp, YouTube, X і Reddit, з-за таго, што кампаніі не падалі заяўкі на рэгістрацыю. Для падачы заяў быў выдзелены сямідзённы тэрмін, які скончыўся 3 верасня. Урад Непала сцвярджаў, што такім чынам змагаецца з махлярствам і распаўсюджваннем «фэйкаў» і фальшывых акаўнтаў.

5 верасня пачалі першыя пратэсты, а ў панядзелак, 8 верасня, яны сталі масавымі.

Ужо 9 верасня ўрад Непала адмяніў рашэнне аб блакіроўцы сацсетак, але пратэсты не спыніліся. Дэманстранты зноў выйшлі на вуліцы сталіцы, нягледзячы на каменданцкую гадзіну ў цэнтры горада. Яны падпалілі будынак парламента Непала, разнеслі рэзідэнцыі прэм’ер-міністра і прэзідэнта. У выніку прэм’ер-міністр Непала Шарма Олі падаў у адстаўку. У сваёй заяве ён сказаў, што такім чынам хоча «спрыяць вырашэнню праблемы і дапамагчы яе ўрэгуляваць палітычным шляхам». Прэм’ера і астатніх міністраў эвакуявалі з іх рэзідэнцый на верталётах.

Міжнародны аэрапорт у сталіцы Непала Катманду закрылі, на яго тэрыторыі размясцілі больш за 300 вайскоўцаў. Паводле інфармацыі India Today, менавіта туды для эвакуацыі даставілі непальскіх міністраў.

— Зараз тут [у Непале] сапраўдны хаос, — так апісаў атмасферу ў краіне журналіст-расследавальнік з Непала на ўмовах ананімнасці.

Большасць пратэстоўцаў — зумеры, пацвердзіў ён. Аднак, паводле слоў суразмоўцы сёння да іх далучыліся прадстаўнікі і іншых пакаленняў.

Каментары

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць