Свет77

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера

Пратэстоўцы падпалілі гатэль Hilton, рэзідэнцыю прэм’ера, прэзідэнта і будынак парламента ў Непале. У гэтай азіяцкай краіне ўчора ўспыхнулі масавыя пратэсты з-за блакіроўкі двух дзясяткаў месенджараў. Пратэсты назвалі рэвалюцыяй зумераў.

Скрыншот відэа 

5 верасня мясцовыя ўлады заблакавалі YouTube, X (былы Twitter), Reddit, LinkedIn, WhatsApp, Facebook, Instagram. Урад запатрабаваў, каб усе платформы прызначылі ў краіне афіцыйных прадстаўнікоў, але не ўсе сацсеткі паспелі гэта зрабіць.

Учора тысячы маладых людзей выйшлі на вуліцы сталіцы краіны Катманду і зладзілі пратэсты. Сярэдні ўзрост пратэстоўцаў, паводле даных непальскіх СМІ, 15—25 гадоў.

Для разгону дэманстрантаў ужывалі слезацечны газ і адкрывалі агонь — у выніку загінулі 19 чалавек, больш за 500 пацярпелі, у тым ліку 28 паліцэйскіх.

На фоне пратэстаў быў часова закрыты аэрапорт у сталіцы Непала — Катманду, а ўсе рэйсы адменены.

Сёння ўрад заявіў, што не будзе блакаваць месенджары, а прэм’ер Непала Шарма Олі падаў у адстаўку. Усяго за некалькі гадзін да сваёй адстаўкі Олі заклікаў пратэстоўцаў да міру і стрыманасці, упрошваючы шукаць рашэнні шляхам дыялогу. Тым не менш, кіраўніка ўрада папрасіў пакінуць пасаду галоўнакамандуючы арміяй генерал Ашок Радж Сігдэль.

Арміі краіны давялося тэрмінова на верталётах эвакуяваць міністраў з аэрапорта.

Каментары7

  • Вось як трэба
    09.09.2025
    Асабліва цікава, як тутэйшыя грантасмокі пішуць, што яны там за Цукербергаў падняліся... Яны за ўласныя правы падняліся, вам не зразумець. Вы толькі перамовы можаце чакаць і канверцік ад даверанай асобы.
  • мы ўжо па казахстане бачылі
    09.09.2025
    Што, калі сказаў гоп, а рэзідэнцыя не гарыць - атрымаеш па нырках.
    А калі спаліў міністэрства з міністрамі.
    Будзе дыялёг і амністыя.
  • 555
    09.09.2025
    Учитесь, "невероятные" у непальцев! А то дудели всё - только мирно, только мирно.....

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1010

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч на свабодзе!

Усе навіны →
Усе навіны

Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму7

Актывістку Саўчанкаву, якая знікла ў Польшчы, знайшлі жывой1

Былы карупцыянер незаконна атрымаў 30 тысяч рублёў пенсіі. Цяпер вяртае іх назад3

Карпушонак пра «харасмент» з боку Латушкі: У мяне няма такіх відавочных доказаў, якіх ад мяне цяпер усе патрабуюць61

Ніхто пакуль не зразумеў, што сказаў Трамп пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу10

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»20

Змянілі парадак дзяржаўнага рэгулявання турыстычнай сферы

«Прыйду ў госці, вып’ю віна ці схаджу з табой у бар». Гродзенка ў сацсетках прапанавала стаць «сяброўкай на гадзіну»7

Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч на свабодзе!10

ГрамадстваАбнаўляецца10

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч на свабодзе!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць