Меркаванні5959

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?

Я не разумею, чаму хтосьці вырашыў папулярызаваць бітву пад Оршай як Дзень беларускай вайсковай славы, піша ў фэйсбуку Антось Жукаў. У ягоных думках ёсць што абмяркоўваць.

Фрагмент карціны «Бітва пад Оршай». Невядомы мастак з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. 1540-я гады. З калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве

Разумею матывы, бо гістарычны міф вакол гэтай падзеі добра спалучаецца з беларускім нацыянальным міфам (нацыянальны міф мае кожны народ, слова ўжыта ў гістарыяграфічным сэнсе). Але па факце мы маем:

1. Падзея адбылася больш чым 500 гадоў таму. На той момант не існавала ні беларускай нацыі, ні расейскай нацыі. Сучасныя нацыі маюць да гэтых падзеяў вельмі ўскоснае дачыненне.

2. Гэта была феадальная вайна. Ваявалі два манархі і падначаленая ім эліта, а не нацыі ў сучасным сэнсе.

То бок гэта не была вайна маскоўцаў супраць літвінаў, навошта тут прыплятаць пытанні ідэнтычнасці? Фактычна, да XIX стагоддзя этнічнае паходжанне не адыгрывала значнай ролі ў жыцці людзей, гэта адбылося толькі разам з нараджэннем нацыяналізму як з’явы.

Прыгоннаму селяніну, які складаў абсалютную большасць насельніцтва, было ні цёпла ні халодна ад таго, якому манарху падначальваўся яго ўладар-шляхціц. Гэта лёгка пацвярджаецца тым, наколькі проста пазней падзялілі Рэч Паспалітую: працэс амаль не суправаджаўся сялянскімі бунтамі, а тым больш узброеным супрацівам.

3. Перамога пад Оршай значна перабольшана (як і многія іншыя перамогі старых часоў). Няма археалагічных доказаў таго, што пад Оршай было разбіта настолькі вялізнае войска Масквы, як пра тое гаворыцца ў пісьмовых крыніцах.

Больш за тое, ускосна гэта пацвярджаецца тым, што калі б маскоўскае войска сапраўды панесла такія страты, то гэта мела б значны ўплыў на ход вайны, але ВКЛ тую вайну прайграла.

Калі глядзець на гэтую падзею з халоднай галавой, лёгка заўважыць, што гэта абсалютна звычайны для шматлікіх культураў наратыў: маленькае войска герояў разбівае бязмежныя орды варвараў з усходу (300 спартанцаў і г.д.). Гэты архетыпічны наратыў выкарыстоўваецца нават у казках і літаратуры — узгадайце Уладара Пярсцёнкаў з яго ўсходнім Мордарам. І гэта нармальна будаваць нацыянальныя міфы, іх мае кожны народ, але мне сумна глядзець, калі нават сур’ёзныя гісторыкі не адрозніваюць гістарычных фактаў ад міфаў, пабудаваных вакол фактаў.

4. У нас ёсць падзеі, значна больш звязаныя з Беларуссю, і яны выклікаюць у мяне нашмат больш гонару. Напрыклад, Слуцкі збройны чын — абсалютна фантастычны момант, калі звычайныя людзі асэнсавалі сябе беларусамі і са зброяй у руках паспрабавалі ўзяць свой лёс у свае рукі.

І гэта нават нягледзячы на тое, што ў іх не было шанцаў і супраць іх выступала вялізная камуністычная махіна.

Згодныя?

@nashaniva 8 верасня 1514 года Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы #гомель #могилев #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Каментары59

  • Ну-ну
    08.09.2025
    У развагах Антося Жукава не хапае адказу на падставовае пытаньне: а судзьдзі хто? У сэнсе, хто такі Антось Жукаў? Пошук што па інтэрнэце наогул, што па каталёгах бібліятэк, што па навуковых базах дадзеных не паказаў мне ніводнае навуковае працы з аўтарствам «Жукаў А.», «Жуков А.» або 'Zhukau A.' на тэму бітвы або наогул тагачаснага ВКЛ. Адсюль пытаньне – а чаму ягонае меркаваньне павінна цікавіць? Зрэшты, тут яшчэ пытаньне наогул да інстытуту рэпутацыі, бо ў нас, напрыклад, піяраць Лісейчыкава, які сваю аўдыторыю трымае за дурняў, робячы выгляд, што ён адкрыў беларускую лацінку XVIII стагодзьдзя.
  • Кралаал
    08.09.2025
    Сраку аб плот, а нк меркаванне.
  • Ох
    08.09.2025
    А вот вам еще одно непопулярное мнение - ВКЛ была дном дна, окраиной окраины, медвежьем углом медвежьего угла, и вся ее история - бесконечная гражданская война и кровавая резня с соседней великой тартарией - предмет изучения крайне узких специалистов и никто в мире о ней ничего не слышал. От нее не осталось ни науки, ни культуры, ни географических открытий, ни архитектурных памятников - ничего кроме "конституции" в виде литовских статутов, которые закрепощали крестьян вместо декларации прав и свобод. Великая война в фейсбуках за эту великую историю с литувисами напоминает талкание двух жуков-скарабеев за шарик известной субстанции.

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць