Свет22

Маска скінулі з першага месца самых багатых людзей свету

Сузаснавальнік Oracle Лары Элісан пасунуў генеральнага дырэктара Tesla Ілана Маска з першага месца ў сусветным рэйтынгу самых багатых людзей, піша Bloomberg.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Паводле даных Bloomberg, у сераду вечарам даход Элісана павялічыўся на 101 мільярд даляраў і дасягнуў 393 мільярдаў. Гэта дазволіла яму абагнаць Маска, чый капітал цяпер ацэньваецца ў 385 мільярдаў даляраў.

Рэзкі скачок адбыўся пасля таго, як акцыі Oracle падаражэлі на 40% пасля публікацыі фінансавай справаздачы, у якой кампанія адрапартавала пра некалькі шматмільярдных кантрактаў, што, як чакаецца, прынясуць у будучыні 455 мільярдаў даляраў даходу.

«Гэта быў ашаламляльны квартал, і попыт на Oracle Cloud Infrastructure працягвае расці», — заявіла генеральная дырэктарка Oracle Сафра Кац.

Яна таксама дадала, што ў найбліжэйшыя месяцы кампанія плануе падпісаць яшчэ некалькі кантрактаў на мільярды даляраў, што можа павысіць аб’ём абавязацельстваў да звыш 500 мільярдаў.

Кац таксама прадставіла амбіцыйны прагноз для воблачнага падраздзялення кампаніі: у 2026 фінансавым годзе Oracle чакае росту даходаў на 77% — да 18 мільярдаў даляраў.

На працягу наступных чатырох гадоў кампанія плануе значнае павелічэнне выручкі ад воблачных сэрвісаў — да 32, 73, 114 і 144 мільярдаў долараў адпаведна.

Маск утрымліваў тытул самага багатага чалавека свету амаль год. У снежні 2024 года яго стан дасягнуў рэкордных 486 мільярдаў долараў, аднак у гэтым годзе ён скараціўся з-за праблем з дзяржаўнымі абавязацельствамі і падзення паказчыкаў кампаній, у прыватнасці Tesla.

Маск, які амаль год утрымліваў тытул самага багатага чалавека свету, летась у снежні дасягнуў піку ў 486 мільярдаў даляраў. Аднак у гэтым годзе яго капітал значна скараціўся, паколькі яго праца на амерыканскі ўрад сур’ёзна паўплывала на яго кампаніі, перш за ўсё на Tesla.

Аднак учора да канца дня Маск ужо апярэджваў Элісана на адзін мільярд даляраў з капіталам у 384 мільярды.

Лорэнс (Лары) Элісан — амерыканскі прадпрымальнік і адзін з самых вядомых дзеячаў у сферы інфармацыйных тэхналогій. У 1977 годзе ён заснаваў карпарацыю Oracle, якая стала глабальным лідарам у галіне баз даных, карпаратыўнага праграмнага забеспячэння і воблачных рашэнняў.

Сёння Oracle спаборнічае з такімі гігантамі, як Amazon, Microsoft і Google у сегменце воблачных сэрвісаў.

Элісан лічыцца адным з архітэктараў сучаснай ІТ-індустрыі: яго прадукты дзесяцігоддзямі вызначалі стандарты ў галіне захоўвання і апрацоўкі даных для бізнесу, дзяржаўных структур і фінансавых інстытуцый.

Яго даход непасрэдна звязаны з імклівым ростам попыту на воблачныя тэхналогіі, якія цяпер сталі ключавым драйверам глабальнага ІТ-рынку.

Каментары2

  • Стоп фашизм
    11.09.2025
    Дорого обошлась Маску зига. Плюс дружбан прокинул.
  • Ясь
    11.09.2025
    Как приятно видеть в исполнительных директорах старых добрых кацев и розенштернов, а не заполонивших всё супрабрамапутбхагаватгитов . Инвесторы тоже видать оценили.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?1

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?1

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць