Грамадства1111

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

3 верасня ў магілёўскай калоніі №15 быў знойдзены мёртвым палітвязень Андрэй Паднябенны. Афіцыйная прычына смерці — удушша. Яе звычайна ўказваюць, калі чалавек павесіўся. «Наша Ніва» даведалася ў былых вязняў той калоніі, што гэта быў за чалавек.

Андрэй Паднябенны. Фота: spring96.org

Гамельчука Андрэя Паднябеннага затрымалі 5 лістапада 2021 года. Мужчыну абвінавацілі ў падпале машыны начальніка гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні тэлеграм-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Паднябеннага асудзілі па сямі цяжкіх артыкулах, у тым ліку і па артыкуле «акт тэрарызму». Спачатку яму далі 15 гадоў зняволення, пазней прысудзілі яшчэ год і восем месяцаў.

Андрэй апынуўся ў калоніі ў Магілёве ў жніўні-верасні 2023 года. Ужо праз некалькі дзён, успамінаюць знаёмыя хлопца па калоніі, яго накіравалі ў ШІЗА, куды потым зноў і зноў вярталі. Хутчэй за ўсё,

у суме хлопец правёў у ШІЗА не менш за 50 сутак.

У гутарках з іншымі вязнямі гамяльчук расказваў пра тую машыну сілавіка, у падпале якой яго абвінавацілі. Паводле слоў Андрэя, ён ішоў міма той машыны, у якой былі пабітыя вокны, і кінуў у гэтае акно непатушаны бычок. Ад гэтага загарэлася сядушка ў машыне.

Спачатку, гаварыў Андрэй, ён за тую сядушку заплаціў штраф. А праз паўгода па хлопца прыйшлі, і ён апынуўся за кратамі.

Далёка не ўсе вязні камунікавалі з Андрэем у калоніі. Баяліся, што за кантакты з «тэрарыстам», які мае такі вялікі тэрмін, іх могуць неяк пакараць. Аднойчы кіраўніцтва калоніі пабачыла, што Андрэй часта камунікуе з некаторымі вязнямі, і перакінула яго ў іншы атрад. Гэта быў атрад 18, у якім большасць — вязні-пенсіянеры.

У тым атрадзе хлопец атрымаў магчымасць не хадзіць працаваць на прамзону — замест гэтага ён падмятаў тэрыторыю калоніі і прыбіраў снег. Адзін з вязняў успамінае, што ў Андрэя была нейкая хранічная хвароба, таму Паднябенны сам імкнуўся знайсці больш лёгкую працу, якая пасавала б яму па здароўі. Таксама ён часта хадзіў у медчасць калоніі.

Андрэй Паднябенны. Фота: spring96.org

Пры гэтым Андрэй імкнуўся сачыць за здароўем — адзін з вязняў успамінае, як ён адціскаўся.

У калоніі Андрэю было цяжка, і справа не толькі ў ШІЗА, дзе ён часта бываў.

Хлопца часта пазбаўлялі пасылак, таму іншыя вязні яго падкормлівалі і дзяліліся з ім рэчамі. Таксама Андрэй расказваў знаёмым, што былы начальнік ПК-15 Аляксей Лазарэнка збіваў яго.

Адзін з вязняў, з якім мы пагутарылі, успамінае Андрэя як аднаго з самых добрых і разумных вязняў, з кім меў справу ў той калоніі. Паводле яго, Андрэй быў вельмі ветлівым чалавекам, ад якога ён не чуў ні слова лаянкі.

«Ён верыў, заўжды казаў, што будзе ісці да канца. Я плакаў сёння, калі даведаўся — настолькі добры ён быў чалавек. Андрэй казаў, што пройдзе праз усё… Ён быў моцны чалавек», — успамінае загінулага вязня яго знаёмы.

У Андрэя засталося трое дзяцей.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Забілі і павесілі
    08.09.2025
    Хто яшчэ заўзее за Дынама? Ведайце, гэта каманда міліцыі-забойцаў! Яе фінпнсуе МУС!
  • Якое "павесіўся"?
    08.09.2025
    Відавочна, што яго забілі і прыкрылі забойства гэтым "удушшам". Не можа чалавек з 3-мя дзецьмі, каторы зьбіраўся "ісці да канца", проста скончыць жыццё самагубствам! Нават папярэдне не паспрабаваўшы апошні сродак супраціву ў турме (г.зв. ўскрыццё).
  • Filipp
    09.09.2025
    Загінуў не адпаведнае слова, можна загінуць на вайне, можна загінуць у ДТЗ, можна загінуць у няшчкаьным выпадку.
    Тут ідзе гаворка альбо пра забойства, альбо пра давядзення да самагубства.

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць